Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сушанская сельская бібліятэка – філіял № 19, в. Суша. Лепельскі раён

На цэнтральнай вуліцы в. Суша выдзяляецца фінскі домік, абмураваны сілікатнай цэглай. Тут знаходзіцца сельская бібліятэка, якой загадвае Таццяна Трафімаўна Буртыль.

Па выніках 2000 года Сушанская бібліятэка прызнана бібліятэкай года.

Бібліятэка вядзе пошукавую работу па вывучэнні самабытнай беларускай міфалогіі, звязанай з наяўнасцю шматлікіх азёр і вадаёмаў на Сушаншчыне, па вывучэнні паданняў, магічных прыёмаў рыбалоўства. Усе матэрыялы сабраны ў двух альбомах: «Рыбацкая магія» і «Фантастычныя вобразы вадаёмаў».

З 2000-х гадоў пры бібліятэцы працуе клуб «Ева». Членамі клуба з'яўляюцца дзяўчынкі-падлеткі. Яны вывучаюць мясцовыя звычаі і абрады, займаюцца саломапляценнем.

Пры бібліятэцы існаваў своеасаблівы «тэатр кнігі», у якім школьнікі ставілі спектаклі па казках. Кіраўніком акцёрскай групы была бібліятэкар Таццяна Трафімаўна Буртыль.

На пачатак 2001 года налічвалася каля 450 чытачоў.

На пачатак 2003 года фонд бібліятэкі налічваў каля 10 тыс. кніг. З 700 жыхароў 450 лічыліся пастаяннымі чытачамі.

Бібліятэка праводзіць разнастайныя масавыя мерапрыемствы: чытацкія канферэнцыі, сустрэчы са знакамітымі людзьмі, выстаўкі.

Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Суша, вуліца Цэнтральная, 24.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Паўловіч, А. За дасягненні – «Віцязь» / А. Паўловіч // Лепельскі край. – 2003. – 23 мая. – С. 2.

2. Тарасава, І. Бібліятэкі: а ў нас – усё для вас / І. Тарасава // Лепельскі край. – 2001. – 20 лют. – С. 3.