Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народнай беларускай песні «Маладзіца». Пастаўскі раён, в. Навасёлкі

Ансамбль беларускай песні «Маладзіца» быў створаны ў 1998 годзе на базе Навасёлкаўскай музычнай школы (зараз Навасёлкаўскі філіял Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў). У склад ансамбля ўваходзяць настаўнікі Навасёлкаўскага філіяла – сем удзельніц. Інструментальная група складаецца з клавішнага інструмента і баяна.

Галоўны накірунак творчай дзейнасці калектыву – прапаганда беларускай народнай песні. У рэпертуары ансамбля – беларускія народныя песні, народныя песні ў сучаснай апрацоўцы, аўтарскія песні. Словы да многіх песень, а таксама да канцэртных праграм піша ўдзельніца ансамбля Ірына Шчасная.

У 2002 г. ансамблю было прысвоена званне «Народны самадзейны калектыў».

Калектыў не толькі ўдзельнічае ў шматлікіх гарадскіх і раённых мерапрыемствах, але і выязджае з канцэртамі ў абласны цэнтр, у Латвію.

Мастацкі кіраўнік – Алена Салавей.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ансамбль белорусской песни «Маладзіца» учителей Новосёлковского филиала Воропаевской детской школы искусств // Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – С. 38.

2. Пашкевіч, Т. З фестывалю – з узнагародамі / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 3 апр. – С. 8.

3. Салавей, А. Перспектыўная «Маладзiца» / А. Салавей // Пастаўскі край. – 2000. – 14 чэрв. – С. 2.

4. Шапавалава, А. Зачаравала «Маладзіца» / А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2018. – 31 сак. – С. 2.