Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры, ДУК. Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Сучасная назва ДУК «Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Наваполацка»
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Дата заснавання 1992
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк
Сайт  http://cknov.by/about/crink

 

Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры горада Наваполацка (ЦРіТК) ажыццяўляе сваю дзейнасць з 1992 года. Цэнтр з'яўляецца структурным падраздзяленнем Цэнтра культуры г. Наваполацка.

На сённяшні дзень штат цэнтра складаецца з 19 супрацоўнікаў, з іх 9 з'яўляюцца спецыялістамі. З 2002 года Цэнтр мае сваю выставачную залу на 50 месцаў, дзе праводзяцца розныя выставы, а таксама праходзяць канцэрты, спектаклі, творчыя сустрэчы, прэзентацыі.

Асноўная мэта дзейнасці цэнтра – рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы адраджэння, захавання і развіцця культуры Беларусі, вобласці і рэгіёну.

За гэты час у яго сценах сфарміравалася і развілася мноства аматарскіх калектываў рознай накіраванасці. На сённяшні час у ЦРіТК працуюць наступныя калектывы:

arrow народны калектыў архаічных спеваў «Княжыч»;

arrow народная студыя візуальнай творчасці «Next»;

arrow народны тэатр лялек «КапялюШ»;

arrow народны клуб майстроў і самадзейных мастакоў «Прамень»;

arrow фотаклуб «Graphclassic»;

arrow клуб гістарычнай рэканструкцыі імя В. Ю.Ластоўскага;

arrow клуб гістарычнай рэканструкцыі «Чорны война»;

arrow рок-клуб «Троя»;

arrow клуб кветкаводаў-аматараў «Першацвет»;

arrow творчая майстэрня «Зніч»;

arrow клуб ласкутнага шыцця «Колеры»;

arrow клуб мастакоў «Арт-парк»;

arrow клуб выяўленчага мастацтва А. Дзявочкіна;

arrow клуб дрэваапрацоўкі «Майстар-карвінг».

 

Акрамя таго ў Цэнтры актыўна развіваюцца розныя напрамкі рамеснай дзейнасці, такія як:

– лозапляценне;

– ганчарства і кераміка;

– лапікавае шыццё і мяккая цацка;

– саломкапляценне;

– дэкаратыўны роспіс па ільняной тканіне.

Калектывы Цэнтра з года ў год прымаюць актыўны ўдзел у розных фестывалях: «Славянскі базар у Віцебску», «Звяняць цымбалы i гармонiк», «Лялечны свет» і іншыя.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца 5-я Лінія, д. 5.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бурдыко, П. Дом, где согреваются сердца / П. Бурдыко // Новая газета (Наваполацк). – 2002. – 6 верас. – С. 5.

2. Бынькоў, А. Не згаснуць народныя традыцыі, калі іх адраджэннем займаюцца апантаныя людзі / А. Бынькоў // Народнае слова. – 2011. – 16 жн. – С. 8.

3. Жукова, А. Сплав увлечения и энтузиазма / А. Жукова ; бесед. Л. Невдах // Новая газета (Наваполацк). – 2005. – 6 сент. – С. 3.

4. Залатыя рукі / падрыхт. Н. Радзько // Новополоцк сегодня. – 2018. – 7 март. – С. 1, 17.

5. Конышева, Н. Под звуки патефона / Н. Конышева // Народнае слова. – 2003. – 25 лют. – С. 8.

6. Малашэня, Л. «Вясельны збаночак» / Л. Малашэня // Витебские вести. – 2013. – 3 окт. – С. 1, 22.

7. Радзько, Н. Галоўнае – гэта любоў / Н. Радзько // Новополоцк сегодня. – 2016. – 2 февр. – С. 1, 5.