Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дом рамёстваў, ДУК. Лёзненскі раён, г. п. Лёзна

 

Сучасная назва ДУК «Лёзненскі раённы Дом рамёстваў»
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Дата заснавання 1995
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна
Сайт https://vk.com/remeslo.liozno

 

1 студзеня 1995 года быў створаны Лёзненскі раённы Дом рамёстваў – дзяржаўная ўстанова культуры, якая выконвае даследчую, вучэбна-выхаваўчую і творчую працу па вывучэнні, захаванні, адраджэнні мясцовых традыцый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і прапагандзе народнай творчасці.

Задачамі ўстановы з'яўляюцца:

– збіранне традыцыйных тэхналогій і вырабаў народных майстроў;

– камплектаванне асабістага фонда Дома рамёстваў, архіва фотаматэрыялаў;

– перадача вопыту рамесніцкай дзейнасці народных майстроў насельніцтву рознага ўзросту ў навучальных гуртках, курсах па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і іншых мерапрыемствах;

– арганізацыя выставачна-экспазіцыйнай дзейнасці;

– наладжванне і прапаганда творчай дзейнасці ўдзельнікаў народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Крыніцы».

Лёзненскі раённы Дом рамёстваў імкнецца перадаць інтарэс да народнай творчасці, мастацкага рамяства, выяўленчага мастацтва, народных традыцый усім наведвальнікам і вучням, ажыццяўляючы сваю працу ў цеснай сувязі з народнымі майстрамі, дзяржаўнымі арганізацыямі і ўстановамі.

Работа па зберажэнні рамесніцкіх традыцый вядзецца ў дзіцячых гуртках: «Лозапляценне», «Мастацкая вышыўка», «Саломапляценне», «Мастацкі роспіс», «Кераміка», «Мастацкая апрацоўка скуры», «Кераміка».

Важным накірункам дзейнасці ўстановы з'яўляецца пошукава-даследчая праца. Яна ўключае экспедыцыйна-даследчую работу ў раёне па адкрыцці новых імёнаў майстроў і мастакоў, зборы прадметаў этнаграфіі і вырабаў мясцовых творцаў для папаўнення фондаў, вывучэнні інфармацыі па рэгіянальным тэхнікам і тэхналогіям рамёстваў з мэтай іх адраджэння, рэканструкцыі мясцовых строяў адзення.

Для арганізацыі вольнага часу дарослага насельніцтва, падтрымкі і развіцця традыцыйнай і сучаснай культуры на базе Дома рамёстваў працуе народны клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Крыніцы».

Лёзненскі раённы Дом рамёстваў актыўна супрацоўнічае са сродкамі масавай інфармацыі. Установа мае вялікую колькасць узнагарод: дыпломы і падзякі за ўдзел у рэспубліканскіх, абласных і раённых святах, выставах і мерапрыемствах. Установай аказваюцца таксама платныя паслугі. На базе Дома рамёстваў працуе гандлёвы аб'ект «Беларускія сувеніры» па продажы твораў майстроў народнай творчасці і рамесніцкай дзейнасці.

Адрас: Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна, вуліца Леніна, д. 65.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Пригожий, М. Влюблённые и ищущие / М. Пригожий // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 13 снеж. – С. 10.

2. Ретнёва, Е. Воссоздание регионального костюма продолжается / Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2017. – 27 студз. – С. 1, 3.

3. Ретнёва, Е. Ткачество на Лиозненщине возрождается / Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 20 лістап. – С. 7.

4. Самусенко, И. М. Лиозненский районный Дом ремесел / И. М. Самусенко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 68.

5. Шпакоўская, Г. Лёзненскіх ні з кім не зблытаеш / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2016. – 4 февр. – С. 23.

6. Шпакоўская, Г. Раўненне – на лёзненскіх / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2018. – 19 мая. – С. 12.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Культурно-оздоровительный центр. Лиозненский районный исполнительный комитет