Дом рамёстваў, ДУК. Расонскі раён, г. п. Расоны
- Подробности
- Створана 06.04.2020 08:40
- Адноўлена 06.04.2020 16:23
Сучасная назва | Расонскі раённы Дом рамёстваў |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Дата заснавання | 01.05.2005 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны |
Дом рамёстваў у г. п. Расоны быў адкрыты 1 мая 2005 года. Агульная плошча – 32 м2.
Асноўныя напрамкі дзейнасці – саломапляценне, аплікацыя саломкай, вышыўка, лапікавае шыццё, габелен.
У раённым Доме рамёстваў працуюць 6 гурткоў, у якіх займаюцца 54 навучэнцы розных узростаў ад 6 да 13 гадоў.
З 2006 года дзейнічае філіял па вышыўцы і вязанні ў аг. Краснаполле, з 2007 года – у аг. Клясціцы.
Пры Доме рамёстваў створаны этнаграфічны музей, у якім сабраны старадаўнія прадметы быту, ткацкі станок, адзенне, ручнікі і разнастайнае бытавое абсталяванне для таго, каб мець уяўленне пра народна-рамесную дзейнасць на Расоншчыне.
Дом рамёстваў штогод праводзіць выніковую выставу дзіцячай творчасці навучэнцаў, на якой прадстаўлены лепшыя творчыя работы.
Майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – удзельнікі і дыпламанты міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», свята-пленэра саломапляцення «Віцебскія дажынкі» ў Сянно (2007), удзельнікі выставак «Горад майстроў» у Полацку і Наваполацку.
У рамках фестывалю сельскага турызму «Заборскі фэст» Дом рамёстваў арганізуе выстаўку-продаж сувеніраў.
Работнікі Дома раместваў пастаянна ўдасканальваюць сваё прафесійнае майстэрства.
Расонскі Дом рамёстваў мае шэраг узнагарод і дыпломаў. За высокае творчае майстэрства і актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах у III Міжнародным экалагічным фестывалі калектыву аб'яўлена Падзяка.
У г. Сянно на рэгіянальным пленэры па саломапляценні Н. А. Радзько і В. Л. Сарокіна занялі прызавыя месцы.
Пры Доме рамёстваў функцыянуе салон-крама «Спадчына», дзе рэалізуюць свае сувеніры майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
З нагоды актыўнага развіцця турызму на Расоншчыне Дом рамёстваў праводзіць для турыстаў майстар-класы, экскурсіі па музеі і майстэрнях.
Дырэктар – Смаргунова Вольга Леанідаўна. Лаўрэат абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2019». Пераможца абласных выстаў-конкурсаў «Сонцазварот», «Карнавал масак», абласнога праекта «Дажыначны сноп». Член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці (2019).
ЛІТАРАТУРА
1. Лапаціна, Т. Спляла ўзор «Чароўная нітка» / Т. Лапаціна // Голас Расоншчыны. – 2009. – 16 кастр. – С. 4.
2. Лапаціна, Т. Цяпло фантазіі майстра / Т. Лапаціна // Голас Расоншчыны. – 2009. – 3 сак. – С. 1.
3. Лопатина, Т. Ольга Сморгунова: «Женщине необходимо быть любимой» / Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2016. – 5 сак. – С. 8.
4. Пастернак, Т. Всем к лицу соломенные шляпки / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 18 апр. – С. 8.
5. Пастернак, Т. В Себеж со своими ремеслами / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 2 марта. – С. 10.
6. Пастернак, Т. На базар со своим товаром / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 5 июля. – С. 22.
7. Россонский районный Дом ремёсел // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 417.
8. Сергей Щемелёв: «Мои работы для меня бесценны» / подгот. Н. Матулевская // Голас Расоншчыны. – 2014. – 22 лістап. – С. 6.
9. Шпаковская, Г. У Трофимовны все в ажуре / Г. Шпаковская // Народнае слова. –2000. – 27 студз. – С. 3.
СПАСЫЛКІ
Афіцыйны сайт Расонскага райвыканкама
Лучшая женщина... Ольга Сморгунова стала лауреатом конкурса стала «Женщина года-2019»
Ремесленники из Россон везут на «Славянский базар» деревянные ложки, соломенные шляпы, колокольчики