Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лётцы, санаторый. Віцебскі раён

 

Афіцыйная назва Даччынае унітарнае прадпрыемства «Санаторый «Лётцы»
Адрас  Віцебская вобл., Віцебскі р-н, в. Малыя Лётцы
Умяшчальнасць 500 ложка-месцаў
Медыцынскі профіль Хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы
Хваробы органаў стрававання
Хваробы органаў дыхання
Афіцыйны сайт http://www.letzy.vitebsk.by

 

Санаторый «Лётцы» размешчаны на захадзе ад Віцебска ў сасновым лесе на беразе маляўнічага возера Шэвіна. Адкрыты ў 1936 г. як дом адпачынку, у 1949 г. ператвораны ў санаторый.

Санаторый мае пяць спальных карпусоў. Акрамя іх, на тэрыторыі знаходзяцца адміністрацыйна-лячэбны корпус, водалячэбніца, сталовая, палац культуры. Працуе на працягу ўсяго года і разлічаны на 500 месцаў.

У «Лётцах» лечаць пераважна хваробы сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэм, верхніх дыхальных шляхоў, страўнікава-кішачныя захворванні.

Санаторый мае добрую лячэбную базу. Тут працуюць клініка-біяхімічная лабараторыя, інгаляторый, кабінеты функцыянальнай дыягностыкі, лячэбнай фізкультуры, электра- і святлолячэння, зубаўрачэбны і рэнтгенаўскі кабінеты і інш. Выкарыстоўваюцца хларыдна-натрыевая вада Лятчанскай мінеральнай крыніцы, радонавыя, вуглякіслыя, хваёвыя, жамчужныя, серавадародныя, ёдабромныя ванны, падводны душ-масаж, кіслародатэрапія, кліматалячэнне, парафіналячэнне, баратэрапія і лячэбнае харчаванне.

У санаторыі створаны ўсе ўмовы як для лячэння, так і для адпачынку. Тут працуе Палац культуры з глядзельнай залай на 460 месцаў і шырокаэкраннай кінаўстаноўкай, з бібліятэкай і чытальнай залай, пакоямі для гульняў, малой залай для правядзення музычных вечароў, танцавальнай залай.

 

Санаторый «Лётцы». Спальны корпус № 1. Фатаграфія з сайта  http://www.sanatorii.byСанаторый «Лётцы». На тэрыторыі санаторыя. Фатаграфія з сайта  http://www.sanatorii.byСанаторый «Лётцы». На тэрыторыі санаторыя. Фатаграфія з сайта  http://www.sanatorii.byСанаторый «Лётцы». Дзіцячая пляцоўка. Фатаграфія з сайта  http://www.sanatorii.byСанаторый «Лётцы». Рэабілітацыйная капсула. Фатаграфія з сайта  http://www.sanatorii.byСанаторый «Лётцы». Бювет мінеральнай вады. Фатаграфія з сайта  http://www.sanatorii.byСанаторый «Лётцы». Басейн. Фатаграфія з сайта  http://www.sanatorii.byСанаторый «Лётцы». Пляж. Фатаграфія з сайта  http://www.sanatorii.byСанаторый «Лётцы». Возера. Фатаграфія з сайта  http://www.sanatorii.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Диканова, Т. Приезжайте за здоровьем / Т. Диканова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2016. – 24 снеж. – С. 4.

О санатории «Лётцы».

2. Дроздова, Н. Меж берез и сосен / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 26 авг. – С 2.

О реконструкции санатория «Летцы».

3. «Лётцы» // Курорты и здравницы Беларуси / под ред.: Ю. М. Досина, И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 154–155.

4. «Лётцы» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 59.

5. Ляшук, С. Отдохнул – и стал здоровее / С. Ляшук // Народнае слова. – 2007. – 13 кастр. – С. 8.

6. Мазур, А. Оздоровили «Лётцы» // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2007. – 11 жн. – С. 2.

7. Подлипский, А. В «Лётцах» хорошо! / А. Подлипский // Народнае слова. – 2005. – 6 жн. – С. 5.

8. Санаторий «Лётцы» // Санаторно-курортные организации Республики Беларусь / сост.: Н. В. Мазур, В. С. Улащик, Э. С. Кашицкий. – Минск : Беларусь, 2007. – С. 28.

9. Серебрякова, Т. Вместе по жизни / Т. Серебрякова // Витебские вести. – 2015. – 27 янв. – С. 7.

О врачах санатория «Летцы» Тамаре Александровне и Сергее Васильевиче Шмурадко.