Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца, УАЗ. Полацкі раён, г. Полацк

 

Афіцыйная назва Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца
Тып  установа аховы здароўя
Дата заснавання 1956
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк
Сайт http://psixbolnicapolotsk.by/

 

Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца пачала сваю дзейнасць 27 снежня 1956 года ў адным з гістарычных будынкаў горада – былым Бернардзінскім манастыры.

З 1957 па 1984 гг. бальніцай кіраваў К. Л. Анішчанка – Заслужаны ўрач БССР, дзякуючы намаганням якога былі пабудаваны новыя корпусы бальніцы.

З 1979 года бальніца стала адным з рэспубліканскіх цэнтраў па падрыхтоўцы медыцынскіх сясцёр псіхіятрычных бальніц і дыспансераў.

У пачатку 80-х гадоў былі адкрыты мужчынскае і жаночае псіхіятрычныя аддзяленні, а таксама герыятрычнае і наркалагічнае.

У 1993 годзе псіхіятрычная служба рэгіёну была аб'яднана далучэннем да бальніцы дыспансэрнага псіханаркалагічнага аддзялення.

Галоўнай мэтай дзейнасці бальніцы з'яўляецца забеспячэнне спецыялізаванай медыцынскай дапамогі, у тым ліку псіхатэрапеўтычнай, псіхіятрычнай, наркалагічнай і псіхалагічнай, якія ўключаюць ў сябе прафілактыку, дыягностыку, лячэнне псіхічных расстройстваў (захворванняў) і медыцынскую рэабілітацыю пацыентаў у стацыянарных і амбулаторных умовах.

Коечны фонд разлічаны на 150 ложкаў кругласутачнага знаходжання, 60 ложкаў дзённага стацыянара.

Абласная бальніца ўключае: псіхіятрычныя і наркалагічныя стацыянарныя ложкі кругласутачнага знаходжання; дыспансернае аддзяленне, якое ўключае ў сябе дзённы стацыянар і кабінет замяшчальнай тэрапіі; медыка-псіхалагічнае аддзяленне.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. 23-х Гвардзейцаў, 4а.

 

 

Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца. г. Полацк. Фотаздымак з сайта http://www.psixbolnica2009.narod.ruПолацкая абласная псіхіятрычная бальніца. г. Полацк. Фотаздымак з сайта http://www.psixbolnica2009.narod.ruПолацкая абласная псіхіятрычная бальніца. г. Полацк. Фотаздымак з сайта http://www.psixbolnica2009.narod.ru

 

ЛІТАРАТУРА

1. Козик, А. Дом для душевнобольных / А. Козик // Витебский курьер. – 1997. – 21 марта. – С. 2.

2. Пашковский, С. В. По принципам гуманизма / С. В. Пашковский // Полацкi веснiк. – 2007. – 6 лют. – С. 5.