Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца, УАЗ. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 04.06.2019 08:40
- Адноўлена 04.06.2019 15:50
Афіцыйная назва | Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца |
Тып | установа аховы здароўя |
Дата заснавання | 1956 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк |
Сайт | http://psixbolnicapolotsk.by/ |
Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца пачала сваю дзейнасць 27 снежня 1956 года ў адным з гістарычных будынкаў горада – былым Бернардзінскім манастыры.
З 1957 па 1984 гг. бальніцай кіраваў К. Л. Анішчанка – Заслужаны ўрач БССР, дзякуючы намаганням якога былі пабудаваны новыя корпусы бальніцы.
З 1979 года бальніца стала адным з рэспубліканскіх цэнтраў па падрыхтоўцы медыцынскіх сясцёр псіхіятрычных бальніц і дыспансераў.
У пачатку 80-х гадоў былі адкрыты мужчынскае і жаночае псіхіятрычныя аддзяленні, а таксама герыятрычнае і наркалагічнае.
У 1993 годзе псіхіятрычная служба рэгіёну была аб'яднана далучэннем да бальніцы дыспансэрнага псіханаркалагічнага аддзялення.
Галоўнай мэтай дзейнасці бальніцы з'яўляецца забеспячэнне спецыялізаванай медыцынскай дапамогі, у тым ліку псіхатэрапеўтычнай, псіхіятрычнай, наркалагічнай і псіхалагічнай, якія ўключаюць ў сябе прафілактыку, дыягностыку, лячэнне псіхічных расстройстваў (захворванняў) і медыцынскую рэабілітацыю пацыентаў у стацыянарных і амбулаторных умовах.
Коечны фонд разлічаны на 150 ложкаў кругласутачнага знаходжання, 60 ложкаў дзённага стацыянара.
Абласная бальніца ўключае: псіхіятрычныя і наркалагічныя стацыянарныя ложкі кругласутачнага знаходжання; дыспансернае аддзяленне, якое ўключае ў сябе дзённы стацыянар і кабінет замяшчальнай тэрапіі; медыка-псіхалагічнае аддзяленне.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. 23-х Гвардзейцаў, 4а.
ЛІТАРАТУРА
1. Козик, А. Дом для душевнобольных / А. Козик // Витебский курьер. – 1997. – 21 марта. – С. 2.
2. Пашковский, С. В. По принципам гуманизма / С. В. Пашковский // Полацкi веснiк. – 2007. – 6 лют. – С. 5.