Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Жалезнякі, рэабілітацыйна-аздараўленчы комплекс. Віцебскі раён

 

Афіцыйная назва Рэабілітацыйна-аздараўленчы комплекс «Жалезнякі»
Адрас  Віцебская вобл., Віцебскі р-н, в. Жалезнякі
Медыцынскі профіль Хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы
Хваробы органаў дыхання
Хваробы апорна-рухальнага апарату
Хваробы мочапалавой сістэмы
Сайт http://zheleznyaki.by/

 

З 1 студзеня 2015 года на базе аздараўленчага комплексу «Жалезнякі» арганізаваны рэабілітацыйна-аздараўленчы комплекс «Жалезнякі», філіял Віцебскага абласнога кардыялагічнага дыспансера, для рэабілітацыі пацыентаў кардыялагічнага і кардыяхірургічнага профіляў. У адпаведнасці з рашэннем Рэспубліканскай камісіі па дзяржаўнай атэстацыі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый ад 15 чэрвеня 2016 года РАК «Жалезнякі» прысвоены статус «санаторна-курортная арганізацыя для дарослых» першай катэгорыі. Установа ўдала размешчана ў маляўнічым месцы сярод хвойных і ліставых дрэў на беразе ракі Заходняя Дзвіна. Недалёка знаходзіцца сядзіба Іллі Рэпіна «Здраўнёва».

У рэабілітацыйна-аздараўленчым комплексе «Жалезнякі» тры корпусы: галоўны 3-павярховы корпус з медыцынскім блокам, спальны 2-павярховы корпус і лячэбна-аздараўленчы корпус з саўнай і басейнам.

Аздараўленчы комплекс мае добрую лячэбную базу. Тут працуюць кабінеты лячэбнай фізкультуры, фізіятэрапіі, гразелячэння, рэфлексатэрапіі, стаматалагічны кабінет. Выкарыстоўваюцца лячэбныя ванны, стоўнтэрапія і масаж, гідрамасаж, галатэрапія, магнітатэрапія. Да паслуг адпачывальнікаў кафэтэрый, танцавальны зал, бібліятэка, дзіцячая пляцоўка, вадаём, паркоўка, спартыўныя пляцоўкі, пракат спортінвентару.

 

Рэабілітацыйна-аздараўленчы комплекс «Жалезнякі», Віцебскі раён. Фотаздымак з сайта https://zheleznyaki.tam.byРэабілітацыйна-аздараўленчы комплекс «Жалезнякі», Віцебскі раён. Кабінет галатэрапіі. Фотаздымак з сайта http://geleznyaki.103.byРэабілітацыйна-аздараўленчы комплекс «Жалезнякі», Віцебскі раён. На тэрыторыі. Фотаздымак з сайта http://geleznyaki.103.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. В «Железняки» едут – «железно» за здоровьем! // Твой город (Витебск). – 2016. – 18 февр. – С. 4.

2. Голесник, С. Жемчужные ванны и травяной коктейль // Советская Белоруссия. – 2008. – 2 февр. – С. 16.

3. Железняки // Курорты и здравницы Беларуси / Ю. М. Досин [и др.] ; под ред. Ю. М. Досина, И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 115–116.

4. Серебрякова, Т. В «Железняки» – за железным здоровьем / Т. Серебрякова // Витебские вести. – 2015. – 15 окт. – С. 13.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Железняки. Реабилитационно-оздоровительный комплекс

arrow Санаторий Железняки

arrow Реабилитационно-оздоровительный комплекс «Железняки»