Железнодорожник, санаторый. Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 10.07.2017 12:23
- Адноўлена 16.01.2018 07:52
Афіцыйная назва | Санаторый «Железнодорожник» |
Адрас | Віцебская вобл., Віцебскі р-н, в. Малыя Лётцы |
Умяшчальнасць | 150 ложка-месцаў |
Медыцынскі профіль | Хваробы органаў дыхання |
Хваробы апорна-рухальнага апарату | |
Хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы | |
Хваробы нервовай сістэмы | |
Хваробы органаў стрававання |
Санаторый «Железнодорожник» размешчаны на тэрыторыі Віцебскага раёна ў 20 км ад г. Віцебска, у 300 км ад г. Мінска. Санаторый знаходзіцца ў сасновым лесе на беразе маляўнічага возера Шэвіна, якое славіцца сваімі пясчанымі пляжамі і чыстай вадой.
Санаторый заснаваны ў 1969 годзе. У кастрычніку 2015 года завершана рэканструкцыя з будаўніцтвам 5-павярховага лячэбнага корпуса з басейнам плошчай каля 200 м2. Катэгорыя па выніках атэстацыі – санаторый першай катэгорыі.
У лячэбным корпусе знаходзяцца: сталовая, лячэбныя кабінеты, жылыя пакоі. Нумарны фонд санаторыя складае 150 ложка-месцаў.
Для пітнога ўжывання мінеральнай вады ўсталяваны бювет. У сістэму водалячэння ўваходзяць жамчужныя, кіслародныя, вуглякіслыя, мінеральныя, іглічныя, віхравыя ванны, лячэбныя душы, падводны душ-масаж.
Упрыгожваннем здраўніцы з'яўляецца зімовы сад з фітабарам. Да паслуг адпачывальнікаў – бібліятэка, тэнісны корт, більярд, лыжная база, саўна, салярый.
На тэрыторыі санаторыя размешчаны гандлёвы цэнтр, кафэ, Палац культуры, паштовае аддзяленне, Дом быту, газетны кіёск. Адпачывальнікам прапаноўваецца разнастайнае дыетычнае харчаванне. У санаторыі праводзяцца забаўляльныя мерапрыемствы, арганізуюцца экскурсіі ў Віцебск, Полацк, Здраўнёва.
ЛІТАРАТУРА
1. Железнодорожник // Курорты и здравницы Беларуси / Ю. М. Досин [и др.] ; под ред. Ю. М. Досина, И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 114–115.
2. «Железнодорожник» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 42.
4. За здоровьем – в «Железнодорожник» // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 24 нояб. – С. IV.
5. Залесская, С. Путёвка в «Железнодорожник» // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2007. – 7 жн. – С. 3.
6. Платонова, А. «Нам реклама не нужна» // Железнодорожник Белоруссии. – 2008. – 8 окт. – С. 4.
СПАСЫЛКІ