Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Браслаўскі абласны дзіцячы супрацьтуберкулёзны цэнтр, Браслаўскі раён, г. Браслаў

 

Афіцыйная назва Браслаўскі абласны дзіцячы супрацьтуберкулёзны цэнтр
Адрас  Віцебская вобласць, горад Браслаў, в. Савецкая, 120
Умяшчальнасць 50 ложка-месцаў
Медыцынскі профіль лячэнне хворых з адкрытымі формамі туберкулёзу органаў дыхання
Афіцыйны сайт http://santubvitebsk.by/

 

Па афіцыйных дакументах будынак галоўнага корпуса пабудаваны ў 1941 годзе, а будынак адміністрацыйнага корпуса – у 1940. Са слоў былых работнікаў да 1946 года тут размяшчаўся ваенны шпіталь. 1 сакавіка 1946 г. пачалася рэканструкцыя будынкаў пад санаторый, які ўступіў у эксплуатацыю з 1 лістапада 1947 г. З моманту адкрыцця і па красавік 1948 г. санаторый называўся «Нервовасаматычны». З 1 красавіка 1948 г. згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя БССР ад 13 сакавiка 1948 г. № 77 санаторый перайменаваны ў «Туберкулёзны санаторый».

Спачатку на лячэнні ў санаторыі знаходзіліся дарослыя, хворыя з адкрытымі формамі туберкулёзу органаў дыхання.

У 1956 г. адкрыўся Рэспубліканскі туберкулёзны санаторый для падлеткаў на 100 месцаў, без магчымасці навучання ў школе.

У тубсанаторыі меўся галоўны корпус, у якім знаходзіліся: рэнтген-кабінет, фізіятэрапеўтычны, пнеўматораксны, зубалячэбны, лабараторыя, «ціхі пакой» для хворых, харчблок і пральня, а таксама асобны будынак з размешчанымі ў ім бухгалтэрыяй, медрэгістратурай, бібліятэкай, аптэкай.

На тэрыторыі былі размешчаны вялікія гаспадарчыя пабудовы, дзе размяшчаліся ўласная вадакачка з цэнтралізаванай падачай вады ў карпусы, унікальная каналізацыйная сістэма з палямі арашэння, склады, гаражы, стайня і вялікі свінарнік. Ацяпленне ў карпусах – пячное, тэмпературу ў карпусах трэба было вытрымліваць роўна 16 С. На балансе санаторыя знаходзіліся 2 грузавыя машыны і аўтобус, на якім сустракалі хворых падлеткаў з усёй рэспублікі на Друйскім вакзале.

Для навучання падлеткаў розным рамёствам былі створаны майстэрні: сталярная і швейная, таксама клас па навучанні машынапісу.

У 1961 годзе дабудаваны будынак спортзалы, клуба і бібліятэкі.

На сённяшні дзень у цэнтры 50 ложкаў, ажыццяўляецца лячэнне падлеткаў Віцебскай вобласці ва ўзросце 13–17 гадоў. Праводзіцца хіміяпрафілактыка і прэвентыўнае лячэнне тубінфіціраваных і падлеткаў з тубкантактаў з мэтай папярэджання захворвання на сухоты. Таксама праводзіцца лячэнне спадарожных неспецыфічных захворванняў органаў дыхання, стрававання і іншых органаў і сістэм па рэкамендацыі спецыялістаў адпаведнага профілю.

На тэрыторыі цэнтра размешчаны два ізаляваныя лячэбныя карпусы для юнакоў і дзяўчат, клуб, спартыўная зала, спартыўныя збудаванні, спартыўная пляцоўка для гульні ў баскетбол і валейбол, футбольнае поле, арэлі, альтанкі.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Учреждение здравоохраненія «Браславский областной детский противотуберкулёзный центр» (УЗ «БОДПТЦ»)