Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Слабодка, Браслаўская абласная псіхіятрычная бальніца. Браслаўскі раён

 

Афіцыйная назва УАЗ «Браслаўская абласная псіхіятрычная бальніца «Слабодка»
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, в. Слабодка
Сайт http://www.slobodka.vitebsk.by/

 

Браслаўская абласная псіхіятрычная бальніца «Слабодка» працуе больш за 50 гадоў.

Установа аховы здароўя была арганізавана ў 1947 годзе як рэспубліканская бальніца для хранічных хворых псіханеўралагічнага профілю на 175 ложкаў са штатам які абслугоўваецца персаналам у 144 адзінкі. У 1953 г. перапрафіліравана ў Рэспубліканскую псіханеўралагічную бальніцу на 400 ложкаў з лікам штатных адзінак – 276 чалавек, у тым ліку урачэбных пасад – 17. У 1959 г. у бальніцы функцыянавала 700 ложкаў, агульны штат персаналу складаў 444 чалавекі, у тым ліку: 36 урачэбных пасад. З 1 студзеня 1964 г. бальніца пераведзена ў падпарадкаванасць Віцебскага аблздраўаддзела. У 1974 годзе ў бальніцы функцыянавала 600 ложкаў, у1977 – 560 ложкаў.

У цяперашні час бальніца разлічана на 120 ложкаў. Абслугоўвае насельніцтва Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Пастаўскага, Глыбоцкага, Мёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў – колькасцю 158 тыс.чалавек.

У бальніцы функцыянуюць 2 мужчынскія і 1 жаночае аддзяленні, прыёмнае аддзяленне, фізіятэрапеўтычны кабінет, кабінет функцыянальнай дыягностыкі, лабараторыя, швейны цэх. Ва ўстанове праводзіцца прымусовае лячэнне псіхічных хворых па пастановах судовых органаў.

У лячэбным працэсе выкарыстоўваюцца перадавыя тэхналогіі біялагічнай тэрапіі, псіхатэрапеўтычныя методыкі, рэабілітацыйныя праграмы.

Ва ўстанове працавалі доктар медыцынскіх навук, прафесар Скугарэўская А. Ф., кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Саўчанка У. І., кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Ладзік Б. Б., кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Федасеенка В. С. і іншыя.
На дадзены момант у бальніцы працуюць высокакваліфікаваныя ўрачы – псіхіятры – нарколагі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Пашкевіч, Т. ...І Слабодцы / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2003. – 20 снеж. – С. 4.

2. Пятушка, А. Лекары душы і настрою / А. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2016. – 23 сак. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

arrow УЗ Браславская областная психиатрическая больница "Слободка"