Аршанскі гарадскі радзільны дом, УАЗ. Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 20.11.2018 15:33
Афіцыйная назва | Аршанскі гарадскі радзільны дом |
Тып |
установа аховы здароўя |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Аршанскі гарадскі радзільны дом з'яўляецца медыцынскай установай, якая ўваходзіць у склад установы аховы здароўя «Аршанская цэнтральная паліклініка». Медыцынская ўстанова аказвае стацыянарную і амбулаторную дапамогу пацыенткам з гінекалагічнымі захворваннямі, цяжарным жанчынам і нованароджаным.
У яго структуру ўваходзяць аддзяленні:
– гінекалагічнае;
– паталогіі цяжарнасці;
– акушэрска-фізіялагічнае;
– акушэрска-абсервацыйнае;
– нованароджаных;
– рэанімацыйна-анестэзіялагічнае;
– жаночая кансультацыя № 1;
– клініка-дыягнастычная лабараторыя.
За ўсе гады свайго існавання асноўнымі мэтамі яго структурных падраздзяленняў былі павышэнне ўзроўню здароўя жаночага насельніцтва горада, зніжэнне ўзроўню мацярынскай смяротнасці, зніжэнне захворванняў нованароджаных. Усе аддзяленні радзільнага дома аснашчаны сучасным абсталяваннем.
У фае ўсталявана скульптура, немаўля Антошка, якога знайшлі ў качане капусты.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Караткевіча, д. 11.
ЛІТАРАТУРА
1. Гатоўская, Л. Галоўная павітуха / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2004. – 19 чэрв. – С. 2.
2. Дарующие жизнь // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 29 окт. – С. 2.
3. Лебедева, О. Вместе в защиту жизни / О. Лебедева // Витебские вести. – 2017. – 4 апр. – С. 4.
4. Маршалович, Л. Доктор с большой буквы / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2011. – 17 снеж. – С. 3.
5. Пашковская, А. Ключевой момент Владимира Стариченка / А. Пашковская // Аршанская газета. – 2008. – 10 студз. – С. 2.
6. Стаховская, С. «Новорожденный» роддом / С. Стаховская // Медицинский вестник. – 2007. – 28 дек. – С. 2.
7. Шкрабо, Е. Роддом XXI века / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 19 дек. – С. 1–2.
8. Шутова, О. Дом, в котором рождается жизнь / О. Шутова // Народнае слова. – 2007. – 15 снеж. – С. 1.