Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Аршанскі рэгіянальны дыспансер спартыўнай медыцыны, ДУ. Аршанскі раён, г. Орша

 

Афіцыйная назва Аршанскі рэгіянальны дыспансер спартыўнай медыцыны

Тып

дзяржаўная ўстанова
Дата заснавання 1969
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Сайт http://orshadsm.by/

 

У 1969 годзе ў г. Оршы адкрыўся дыспансер спартыўнай медыцыны пад кіраўніцтвам галоўнага ўрача Сямёнава Алега Парфіравіча і са штатам 2-х медыцынскіх сясцёр з адзіным дыягнастычным апаратам ЭКГ і некалькімі фізіятэрапеўтычнымі апаратамі.

У 1975 годзе дыспансер ўзначаліла Кіслякова Зоя Рыгораўна, прынялі першых наведвальнікаў зала ЛФК, кабінет масажу, лабараторыя. Штат работнікаў дыспансера пашырыўся да 4-х лекараў і дзевяці медыцынскіх сясцёр.

З 1981 па 2011 гг. дыспансер спартыўнай медыцыны ўзначальваў галоўны ўрач Прыстаўка Аляксандр Іванавіч. У 1994 годзе дыспансер адсвяткаваў наваселле. Адкрыліся дзве спартыўныя залы, водалячэбніца, новыя кабінеты. Лекары вузкіх спецыяльнасцяў пашырылі методыкі абследавання, лячэння і аздараўлення спартсменаў і фізкультурнікаў. З 2003 года дыспансер пачаў аказваць платныя медыцынскія паслугі насельніцтву горада.

Сёння, рэгіянальны дыспансер спартыўнай медыцыны – шматпрофільная лячэбна-прафілактычная ўстанова, ажыццяўляе медабслугоўванне навучэнцаў ДЮСШ, СДЮШАР, спартсменаў, фізкультурнікаў, трэнераў, ветэранаў спорту ў г. Орша, г. Дуброўна, г. Талачын і раёнах.

Структурна дыспансер прадстаўлены аддзяленнем спартыўнай медыцыны і аддзяленнем медыцынскай рэабілітацыі.

Прыём вядуць урачы спартыўнай медыцыны, неўролаг, афтальмолаг, хірург, оталарынголаг, тэрапеўт, рэабілітолаг, урач функцыянальнай дыягностыкі, лекар УГ дыягностыкі.

Працуюць кабінеты функцыянальнай дыягностыкі, антрапаметрыі, клінічнай лабараторыі, масажу, фізіятэрапіі, водалячэння, ЛФК.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Савецкая, д. 2.

 

Дыспансер спартыўнай медыцыны (першы будынак), Аршанскі раён, г. Орша. Фотаздымак з сайта http://orshadsm.byДыспансер спартыўнай медыцыны (сучасны выгляд), Аршанскі раён, г. Орша. Фотаздымак з сайта https://belarus-online.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аршанскі, М. Дыспансер спартыўнай медыцыны ў Оршы / М. Аршанскі // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2005. – 22 кастр. – С. 3.

2. Маркевіч, М. Служэнне справе і людзям / М. Маркевіч // Аршанская газета. – 2005. – 14 ліп. – С. 2.

3. Маршалович, Л. Уникальный диспансер / Л. Маршалович // Вiцебскі рабочы. – 2006. – 24 студз. – С. 2.

4. Шкрабо, Е. 40 лет на службе здоровья / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 3 дек. – С. 5.