Нафтан, санаторый. г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 21.05.2018 10:03
- Адноўлена 25.10.2018 08:35
Афіцыйная назва | Санаторый «Нафтан» |
Адрас | Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вул.Маладзёжная, 1г |
Умяшчальнасць | 139 ложка-месцаў |
Медыцынскі профіль | Хваробы нервовай сістэмы |
Хваробы сістэмы кровазвароту | |
Сайт | http://sanprof.naftan.by/ |
Санаторый «Нафтан» I катэгорыі абслугоўвае работнікаў адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» і іх сем'яў, былых працаўнікоў «Нафтана», якія пайшлі на пенсію, і іншых асоб.
Здраўніца размешчана ў лясным масіве, у 500 метрах ад ракі Заходняя Дзвіна. Адлегласць да горада Полацка – 10 км, да Віцебска – 100 км, да Мінска – 230 км.
Медыцынскі профіль санаторыя «Нафтан» – агульнатэрапеўтычны.
Лячэбная база прадстаўлена такімі кабінетамі, як фізіятэрапеўтычны, масажны, цеплалячэння, іголкарэфлексатэрапіі і мануальнай тэрапіі, бязлекавых метадаў лячэння (мікрахвалевая рэзанансная тэрапія, фітатэрапія), светаароматэрапіі, лячэбнай фізкультуры. Да паслуг адпачывальнікаў таксама інгаляторый і салярый. Дадаткова ў санаторыі працуюць стаматалагічны кабінет і кабінет зубапратэзавання, дзе можна атрымаць высокакваліфікаваную дапамогу.
У аснове лячэбнага фонду здраўніцы – водалячэбніца, у якой устаноўлена чэшскае і нямецкае абсталяванне. Сярод прапанаваных працэдур – душ Шарко і цыркулярны, падводны душ-масаж, мінеральныя, ёда-бромныя, жамчужныя, сухія вуглякіслыя і віхравыя (для канечнасцяў) ванны.
Усе жадаючыя могуць карыстацца басейнам. У санаторыі працуе фітабар.
Санаторый «Нафтан» разлічаны на 107 месцаў. Для камфортнага пражывання заўсёды гатовыя 2-мясцовыя і 1-мясцовыя нумары з усімі выгодамі, нумары люкс.
Для вольнага часу – гульнявыя пакоі, бібліятэка, настольны тэніс, більярд, канцэрты і танцавальныя вечары.
Адпачывальнікі могуць адправіцца на прагулкі па Наваполацку, наведаць старажытны Полацк, пазнаёміцца з выдатнымі мясцінамі, помнікамі гісторыі і культуры.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вуліца Маладзёжная, д. 1 Г.
ЛІТАРАТУРА
1. Бегунова, Е. Сауна без отрыва от производства / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2010. – 9 верас. – С. 6.
2. Бегунова, Е. Экономика красоты: в новополоцком санатории «Нафтан» будут зарабатывать деньги на туризме / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2013. – 14 лют. – С. 4.
3. Бегунова, О. Здесь спасают жизни / О. Бегунова // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2010. – 2 июля. – С. 5.
4. Болбатунова, А. В санатории «Нафтан» следят за здоровьем заводчан / А. Болбатунова // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2018. – 20 янв. – С. 5.
5. Вахрамеева, И. В санаторий «Нафтан» – как на vip-курорт / И. Вахрамеева // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2009. – 12 сент. – С. 3.
6. «Нафтан», санаторий… // Курорты и здравницы Беларуси / Ю. М. Досин [и др.] ; под общ. ред.: Ю. М. Досина, И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 187–188.
7. Радько, Н. Новополоцкая здравница / Н. Радько // Новополоцк сегодня. – 2016. – 9 янв. – С. 16.
8. Санаторий или курорт? // Советская Белоруссия. – 2015. – 6 нояб. – С. 9.
9. Санаторий «Нафтан» // Оздоровительный туризм Витебщины : [буклет] / отв. за вып. Д. В. Мацкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 8.
10. Санаторий «Нафтан» // Оздоровительный туризм Витебщины. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2008. – С. 8.
11. Санаторий «Нафтан» // Санаторно-курортные организации Республики Беларусь / сост.: Н. В. Мазур [и др.]. – Минск : Беларусь, 2007. – С. 29.