Наваполацкая дзіцячая паліклініка, УАЗ «НГЦБ». Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 20.11.2018 08:40
- Адноўлена 20.11.2018 10:33
Афіцыйная назва | Наваполацкая дзіцячая паліклініка |
Тып | установа аховы здароўя |
Дата заснавання | 1967 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк |
Сайт | дзіцячая паліклініка на сайце «НГЦБ» |
Дзіцячая паліклініка г. Наваполацка ўтворана ў 1967 годзе. Яна з'яўляецца структурным падраздзяленнем установы аховы здароўя «Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца». Паліклініка аказвае амбулаторна-паліклінічную дапамогу дзецям горада, а таксама кансультатыўна-метадычную дапамогу Баравухскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі і ФАПам Полацкага раёна.
Дзіцячая паліклініка з'яўляецца шматпрофільнай лячэбнай установай першаснага звяна медыка-санітарнай дапамогі. Колькасць наведванняў складае 420 у змену.
Персанал прадстаўлены кваліфікаванымі медыцынскімі спецыялістамі – 64% лекараў і 75% медыцынскіх сясцёр маюць кваліфікацыйныя катэгорыі.
Лячэбна-дыягнастычная дзейнасць праводзіцца на сучасным абсталяванні, якое дазваляе выконваць усе асноўныя віды даследаванняў (ультрагукавыя, лабараторныя, эхакардыаграфічныя і інш.).
Дзіцячая паліклініка ў сваёй структуры мае наступныя падраздзяленні: 3 педыятрычныя аддзяленні, аддзяленне рэабілітацыі з дзённым стацыянарам, спецыялізаванае аддзяленне, лабараторыю, Цэнтр для падлеткаў «Дыялог».
Педыятрамі дзіцячай паліклінікі абслугоўваецца 30 дзіцячых дашкольных устаноў адукацыі, 11 сярэдніх агульнаадукацыйных школ, 2 гімназіі, 1 ліцэй, 4 сярэднія спецыяльныя установы адукацыі.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Блахіна, д. 27.
ЛІТАРАТУРА
1. Банщикова, О. Эликсир молодости по рецепту детской поликлиники / О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2017. – 16 июня. – С. 3.
2. Громова, С. Вехи становления / С. Громова // Новая газета (Наваполацк). – 2014. – 3 июня. – С. 4.
3. Лелека, Л. Опора – опыт и мудрость / Л. Лелека // Химик (Новополоцк). – 2002. – 27 дек. – С. 2.
4. Малашеня, Л. Соляная терапия в поликлинике / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2008. – 28 кастр. – С. 6.
5. Мишурный, А. Реабилитация дышит солью / А. Мишурный // Медицинский вестник. – 2009. – 20 авг. – С. 3.
6. Под зорким глазом профессионалов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 14 февр. – С. V. – (Прил.: Вечерний Витебск).
7. Таратута, Т. Детская поликлиника: итоги работы и нововведения / Т. Таратута ; беседовала О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2017. – 10 февр. – С. 13.
8. Яско, А. Поставить на ноги без уколов и лекарств / А. Яско // Народная газета. – 2008. – 14 кастр. – С. III.
СПАСЫЛКІ