Наваполацкі кожна-венералагічны дыспансер, УАЗ «НГЦБ». Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 20.11.2018 08:40
- Адноўлена 20.11.2018 10:43
Афіцыйная назва | Наваполацкі кожна-венералагічны дыспансер |
Тып | установа аховы здароўя |
Дата заснавання | 1967 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк |
Сайт | кожна-венералагічны дыспансер на сайце «НГЦБ» |
Наваполацкі кожна-венералагічны дыспансер першапачаткова размяшчаўся ў будынку барачнага тыпу. Першых наведвальнікаў ён прыняў 24 сакавіка 1967 года. У склад дыспансэра ўвайшлі паліклінічнае аддзяленне і стацыянар на 15 ложкаў (у тым жа годзе была таксама арганізавана клініка-дыягнастычная лабараторыя).
У 1980 г. стацыянар размясціўся ў будынку на тэрыторыі бальнічнага гарадка, дзе знаходзіцца і цяпер. Праз пяць гадоў паліклінічнае аддзяленне размясцілася ў цяперашнім будынку кожна-венералагічнага дыспансэра. З 1980 па 1987 год дыспансер ўзначальвала Глафіра Іванковіч.
З 1987 г. дыспансэрам кіраваў Анатоль Заяц. У 1994 г. дыспансер узначаліў Валерый Гарадовіч. З ліпеня 1998 г. галоўным урачом дыспансэра быў прызначаны Васіль Люцко. А з чэрвеня 1999 па 2011 год на гэтай пасадзе працавала Святлана Гарадовіч.
З 2006 г. пры дыспансеры адкрыты першы касметалагічны кабінет. З 2017 г. на базе дыспансэра функцыянуюць ужо два касметалагічных кабінета.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Маладзежная, д. 2/3.
ЛІТАРАТУРА
1. Банщикова, О. Две пятёрки одной судьбы / О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2016. – 18 окт. – С. 1–2.
2. Степанищева, В. «Райский уголок для врачей и пациентов» / В. Степанищева // Народнае слова. – 2004. – 1 студз. – С. 2.
3. Фурманова, И. В. Золотой юбилей медслужбы / И. В. Фурманова ; беседовала О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2017. – 24 марта. – С. 14.