Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца, УАЗ. Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 20.11.2018 08:40
- Адноўлена 26.11.2018 11:34
Афіцыйная назва | Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца |
Тып | установа аховы здароўя |
Дата заснавання | |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк |
Сайт | https://www.ncgb.by/ |
З адкрыцця ў 1958 г. першага медыцынскага пункта пачалася гісторыя развіцця аховы здароўя горада Наваполацка. Загадваў першым фельчарскім пунктам аховы здароўя Янушкевіч Уладзімір Міхайлавіч. Праз 2 гады (у 1960 г.) была створана медыка-санітарная частка Полацкага Нафтастрою, у склад якой уваходзілі паліклініка, тры здраўпункты і стацыянар. Стацыянар быў адкрыты ў сакавіку 1960 г., а ў паліклініцы адкрыліся спецыялізаваныя кабінеты: хірургічны, тэрапеўтычнай, педыятрычны, гінекалагічны, зубны і іншыя.
Пры медыка-санітарнай частцы Полацкага Нафтастрою быў арганізаваны філіял Полацкай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Паліклініка і стацыянар размяшчаліся ў памяшканні барачнага тыпу. Таксама непасрэдна на будаўнічых аб'ектах нафтаперапрацоўчага завода і цеплаэлектрацэнтралі функцыянавалі тры здраўпунктаы. На прамысловай базе трэста № 16 адкрыўся медыцынскі пункт аховы здароўя. Першым загадчыкам гэтага здраўпункта была урач-тэрапеўт Хартановіч Н. І.
У канцы 1961 г. былі пабудаваны першыя чатыры аб'екты бальніцы з інфекцыйным корпусам, які ўзначаліў загадчык аддзялення Хрысцінін Генадзь Маркавіч, патолагаанатамічным корпусам, гаспадарчым корпусам і харчаблокам.
У канцы 1962 г. быў пабудаваны галоўны стацыянарны корпус бальніцы. У гэты час (з 1962 па 1964 гг.) адкрываў, арганізоўваў і ажыццяўляў кіраўніцтва бальніцай галоўны ўрач Хвасценка Іван Васільевіч.
У канцы 1963 г. быў арганізаваны фельчарскі пункт аховы здароўя пры аўтабазе, а некалькімі месяцамі раней (у жніўні 1963 г.) арганізаваны медыцынскі пункт аховы здароўя на Нафтаперапрацоўчым заводзе. У лістападзе 1964 г. на тэрыторыі завода была адкрыта паліклініка. У гэты ж час (з лістапада 1964 г.) філіял хуткай медыцынскай дапамогі г. Полацка быў рэарганізаваны ў аддзяленне хуткай дапамогі пры медыка-санітарнай часткі Наваполацкага перапрацоўчага завода.
У 1967 г. створаны фельчарскі пункт, а ўжо ў 1968 г. была адкрыта паліклініка на Палімерна-хімічным камбінаце (ПХК). У 1969 г. адкрываюцца фельчарскія здраўпункты ў ГПТУ, СУ ЦЭЦ-2, ЖБВ і ствараецца гарадскі аддзел па ахове здароўя г. Наваполацка.
У 1970 г. медыка-санітарная частка (МСЧ) была перайменавана ў аб'яднаную гарадскую бальніцу, куды ўваходзіла паліклініка № 1 разам з жаночай кансультацыяй і паліклінікай для абслугоўвання дзіцячага насельніцтва. Паліклініка № 2 НПЗ і № 3 ПХК перайшлі на самастойную дзейнасць. У 1971 г. жаночая кансультацыя была пераведзена ў новае добраўпарадкаванае памяшканне, а ў 1972 г. пераехала і дзіцячая паліклініка.
У 1978 г. быў пабудаваны асобны корпус акушэрска-гінекалагічнай службы. У 1979 г. быў адкрыты хірургічны корпус, у якім былі арганізаваны хірургічнае, траўматалагічнае, ўралагічнае аддзяленні, а таксама аддзяленне анастэзіялогіі і рэанімацыі. У 1980 г. было адкрыта наркалагічнае аддзяленне і эндаскапічны кабінет.
З 2011 г. УАЗ «Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца» кіруе галоўны ўрач Някрасаў Сяргей Леанідавіч.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Гайдара, д. 4.
ЛІТАРАТУРА
1. Банщикова, О. В единстве – сила / О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2017. – 8 дек. – С. 1, 4.
2. Банщикова, О. Городской больнице – 55 лет! / О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2017. – 8 дек. – С. 4.
3. Банщикова, О. Здравицы – главному врачу / О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2018. – 16 янв. – С. 4.
4. Банщикова, О. Медицина держит курс на развитие / О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2017. – 9 июня. – С. 4.
5. Банщикова, О. «Мой девиз по жизни – делай добро» / О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2017. – 10 февр. – С. 4.
6. Банщикова, О. Самое женское отделение НЦГБ – в расцвете сил / О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2016. – 18 марта. – С. 14.
7. Банщикова, О. Слушая голос сердца / О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2017. – 7 марта. – С. 1.
8. Банщикова, О. Успех – дело общее! / О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2017. – 17 февр. – С. 1, 4.
9. Банщикова, О. Эффект слаженного взаимодействия / О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2018. – 23 февр. – С. 2.
10. Бегунова, Е. ...И «Биотек» – в помощь / Е. Бегунова // Віцебскі рабочы. – 2009. – 26 марта. – С. 2.
11. Факеев, В. Здоровье народа – богатство страны / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2014. – 25 февр. – С. 2.
12. Шпаковская, Г. В ногу с прогрессом / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2017. – 30 марта. – С. 4.
13. Яскевич, Н. Все биохимические исследования города – здесь / Н. Яскевич // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 2 кастр. – С. 4.
14. Яскевич, Н. Городской больнице 45 лет / Н. Яскевич // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 7 снеж. – С. 3.