Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Наваполацкі гарадскі радзільны дом. Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Афіцыйная назва Наваполацкі радзільны дом
Тып установа аховы здароўя
Дата заснавання  2013
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк


Гісторыя акушэрска-гінекалагічнай службы г. Наваполацка набыла трывалы падмурак з 1962 года, калі ўступіў у строй галоўны корпус гарадской бальніцы. У яе структуру ўвайшлі радзільнае і гінекалагічнае аддзяленні.

У 2013 г. па выніках рэарганізацыі мясцовай сістэмы аховы здароўя ў горадзе Наваполацку адкрыўся радзільны дом. Кіруе радзільным домам загадчыца Разіна Маргарыта Фёдараўна.

Радзільны дом з'яўляецца міжраённай медыцынскай арганізацыяй для аказання кваліфікаванай стацыянарнай акушэрска-гінекалагічнай дапамогі цяжарным жанчынамі і стацыянарнай дапамогі нованароджаным дзецям.

Наваполацкі радзільны дом аказвае медыцынскую дапамогу цяжарным жанчынам Наваполацка і Полацка, Полацкага, Ушацкага, Расонскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Браслаўскага, Шаркаўшчынскага, Мёрскага, Пастаўскага раёнаў.

У цяперашні час радзільны дом разлічаны на 165 коек.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Маладзёжная, д. 2.

Наваполацкі радзільны дом. Фотаздымак з сайта http://www.novaya.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Банщикова, О. «Мой девиз по жизни – делай добро» / О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2017. – 10 февр. – С. 4.

2. Дом, где каждый день – рождения / подгот. О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2018. – 7 март. – С. 8.