Наваполацкая станцыя хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі, УАЗ «НЦГБ». Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 20.11.2018 08:40
- Адноўлена 20.11.2018 14:24
Афіцыйная назва | Наваполацкая станцыя хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі |
Тып | установа аховы здароўя |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк |
У горадзе Наваполацк працуе 9 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі для абслугоўвання жыхароў горада, што адпавядае дзяржаўнаму мінімальнаму сацыяльнаму стандарту па забяспечанасці брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі насельніцтва – 1 брыгада на 12 000 насельніцтва, з іх 1 брыгада інтэнсіўнай тэрапіі, 2 медычныя агульнапрофільныя.
У склад спецыялізаванай брыгады ўваходзіць урач хуткай медыцынскай дапамогі, 2 фельчары, вадзіцель. Кожная брыгада выконвае ў суткі ад 10 да 16 выездаў да хворых і пацярпелых. Брыгады ўкамплектаваныя спецыяльным медыцынскім абсталяваннем: электракардыёграфамі, дэфібрылятарамі, кіслароднымі інгалятарамі, дыхальнай апаратурай для правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў і г. д.
Брыгады аказваюць хуткую медыцынскую дапамогу хворым і пацярпелым кругласутачна. За год выконваюць больш 34 000 выездаў, у УАЗ «НЦГБ» для шпіталізацыі дастаўляюцца за год каля 7600 хворых і пацярпелых. Служба хуткай медыцынскай дапамогі пастаянна развіваецца, удасканальваецца, павышае аператыўнасць і якасць аказання экстраннай медыцынскай дапамогі.
Аператыўнасць, хуткасць прыбыцця да пацярпелых – адна з галоўных задач станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Са з'яўленнем спецыялізаваных брыгад узрасла якасць аказваемай экстранай медыцынскай дапамогі. Брыгады хуткай медыцынскай дапамогі аснашчаны сучаснай медыцынскай апаратурай, сродкамі сувязі, лекавымі сродкамі.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Блахіна, д. 27.
ЛІТАРАТУРА
1. Радишевич, К. П. «Скорая» едет к больному / К. П. Радишевич // Новая газета (Наваполацк). – 2008. – 14 сак. – С. 3.