Наваполацкі супрацьтуберкулезны дыспансер, УАЗ «НЦГБ». Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 20.11.2018 08:40
- Адноўлена 20.11.2018 15:00
Афіцыйная назва | Наваполацкі супрацьтуберкулёзны дыспансер |
Тып | установа аховы здароўя |
Дата заснавання | 1990 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк |
Супрацьтуберкулёзны дыспансер з'яўляецца лячэбна-прафілактычнай установай, якая ўваходзіць у склад УАЗ «Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца». Дыспансер з'яўляецца спецыялізаванай установай аховы здароўя, якая ажыццяўляе супрацьтуберкулёзную дапамогу насельніцтву горада. Пачатак супрацьтуберкулёзнай службы горада вядзе адлік з канца 1964 г., калі ў паліклініцы быў адкрыты супрацьтуберкулёзны кабінет.
15 лютага 1990 года на падставе загаду Віцебскага аблвыканкама адкрыта самастойная ўстанова – супрацьтуберкулёзны дыспансер, у функцыі якога ўваходзяць дыягностыка і лячэнне туберкулёзу, маніторынг, ацэнка эфектыўнасці хіміятэрапіі ў кожнага хворага, арганізацыйна-метадычная, прафілактычная праца, дыспансерызацыя і многае іншае.
Супрацьтуберкулёзны дыспансер арганізуе сваю працу па ўчастковым і дыспансерным прынцыпе. У яго структуру ўваходзяць:
– кабінеты для дарослых і дзяцей;
– клініка-дыягнастычная лабараторыя;
– рэнтгеналагічны кабінет;
– медыцынская статыстыка;
– адміністрацыя і гаспадарчая частка.
Супрацьтуберкулёзны дыспансер сёння – гэта спецыялізаваная медыцынская ўстанова, у якой шырока выкарыстоўваюцца сучасныя метады дыягностыкі туберкулёзу, уключаючы генна-малекулярныя метады (GeneXpert), аўтаматызаваная сістэма Вaсteс, камп'ютарная тамаграфія органаў грудной клеткі, укаранёна сістэма кантраляванага лячэння пацыентаў з выкарыстаннем сучасных схем тэрапіі , адпрацаваны комплекс мер інфекцыйнага кантролю.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Дзяржынскага, д. 6.
ЛІТАРАТУРА
1. Александров, А. 15 лет на страже здоровья / А. Александров // Витебский курьер. – 2005. – 15 февр. – С. 2.
2. Мальцев, В. Через годы, через расстояния / В. Мальцев // Новая газета (Наваполацк). – 2004. – 9 лістап. – С. 1–2.
3. Щербицкий, В. 15 лет на страже здоровья / В. Щербинская // Химик (Новополоцк). – 2005. – 15 февр. – С. 3.