Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Наваполацкі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, ДУ. Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Афіцыйная назва Наваполацкі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі
Тып дзяржаўная установа
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Стварэнне і развіццё санітарнай службы г. Наваполацка стала часткай летапісу горада. У студзені 1961 г. быў арганізаваны санэпідаддзел пры медыка-санітарнай частцы, які ўзначаліла ўрач Валянціна Міхайлаўна Цярэшчанка.

Праз чатыры гады санэпідаддзел быў рэарганізаваны ў санітарна-эпідэміялагічную станцыю, а галоўным урачом стаў Міхаіл Рыгоравіч Якубенка. У 1973 г. яго змяніў Станіслаў Рыгоравіч Аніскевіч.

У 1987 г. пры ўдзеле Уладзіміра Аляксандравіча Бердашкевіча быў уведзены ў эксплуатацыю лабараторны корпус цэнтра, дзе і цяпер размяшчаецца ўстанова.

29 чэрвеня 1990 года гарадская санітарна-эпідэміялагічная станцыя реарганізавана ў ДУ «Наваполацкі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».

Сёння ў калектыве цэнтра гігіены і эпідэміялогіі працуюць 83 чалавекі, у тым ліку 9 дактароў. Ва ўстанове функцыянуюць тры спецыялізаваныя аддзелы, 5 падраздзяленняў, 3 лабараторыі, працягвае працу кабінет інфармацыйна-адукацыйнай дзейнасці па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, які быў адкрыты ў снежні 2012 г.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Маладзёжная, д. 49, корп. 1.

Наваполацкі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Фотаздымак з сайта http://www.novopolotsk.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Васильева, Г. Работаем на результат / Г. Васильева // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 20 лістап. – С. 4.

2. Спирков, А. Н. Новополоцкий центр гигиены и эпидемиологии: первый среди равных / А. Н. Спирков ; беседовала О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2018. – 6 февр. – С. 6.