Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Верхнядзвінская цэнтральная раённая бальніца, УАЗ. Верхнядзвінскі раён, в. Яніна

 

Афіцыйная назва Верхнядзвінская цэнтральная раённая бальніца
Тып установа аховы здароўя
Дата заснавання
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Яніна
Сайт http://vdvinskmed.by/ 


Установа аховы здароўя «Верхнядзвінская цэнтральная раённая бальніца» аказвае дапамогу грамадзянам Рэспублікі Беларусь за кошт дзяржаўных бюджэтных сродкаў, якія пражываюць на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна. УАЗ «Верхнядзвінская ЦРБ» у сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца Верхнядзвінскаму раённаму выканаўчаму камітэту і ўпраўленню аховы здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, які ажыццяўляе каардынацыю і рэгуляванне дзейнасці кіравання.

Задачы і функцыі арганізацыі аховы здароўя:

– аказанне кваліфікаванай спецыялізаванай медыцынскай дапамогі насельніцтву стацыянарна и амбулаторна;

– арганізацыя і правядзенне комплексу прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне захворвання, інваліднасці і смяротнасці;

– арганізацыя і ажыццяўленне дыспансерызацыі насельніцтва (здаровых і хворых), якое працуе на прадпрыемствах і арганізацыях горада і раёна;

– асваенне і ўкараненне ў практыку работы новых метадаў лячэння, дыягностыкі і прафілактыкі;

– арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў па санітарна-гiгiенiчнаму выхаванню насельніцтва, прапагандзе здаровага ладу жыцця.

У склад Верхнядзвінскай ЦРБ уваходзяць:

– Верхнядзвінская цэнтральная раённая бальніца;

– Асвейская раённая бальніца;

– Бігосаўская ўчастковая бальніца;

– Боркавіцкая ўчастковая бальніца;

– Валынецкая бальніца сястрынскага догляду;

– Коханавіцкая ўрачэбная амбулаторыя ўрача агульнай практыкі;

– Шайцераўская ўрачэбная амбулаторыя ўрача агульнай практыкі;

– Фельчарска-акушэрскія пункты: Галубаўскі, Жоўнінскі, Першамайскі, Сар'янскі, Белькаўшчынскі, Вусцянскі, Відоцкі, Дуброўскі, Сенькаўскі, Стралкоўскі, Ігналінскі, Дзёрнавіцкі, Нураўскі, Росіцкі, Марозаўскі, Юзефаўскі, Жыгулеўскі, Прудзінкаўскі.

Адрас: Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Яніна, вуліца Партызанская, 9.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бегунова, Е. Лечить комфортом: в Верхнедвинской райбольнице торжественно открыли обновленное хирургическое отделение / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2013. – 27 верас. – С. 1, 11.

2. Богданова, А. Целительный бальзам любимого дела / А. Богданова // Медицинский вестник. – 2007. – 13 дек. – С. 8–9.

3. Масловская, О. Здравствуйте, зарубежные пациенты! / О. Масловская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 29 снеж. – С. 10.

4. Масловская, О. Контракт на будущее / О. Масловская // Витебские вести. – 2016. – 21 июля. – С. 6.

5. Пригожий, М. Операционная с «иголочки». Почему Верхнедвинская больница признана одной из лучших в республике? / М. Пригожий // Віцебскі рабочы. – 2008. – 31 ліп. – С. 2.

6. Шадура, Р. С. Адказныя за жыццё / Р. С. Шадура ; запісала Я. Пакульневіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2002. – 14 чэрв. – С. 2.

7. Эрдман, Е. В. Елена Эрдман: «Свой врач должен быть у каждой семьи» / Е. В. Эрдман ; беседовала Я. Пакульневич // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 15 чэрв. – С. 4.