Пастаўская раённая цэнтральная бальніца, УАЗ. Пастаўскі раён, г. Паставы
- Подробности
- Створана 20.11.2018 08:40
- Адноўлена 19.07.2022 09:44
Афіцыйная назва | Пастаўская раённая цэнтральная бальніца |
Тып | установа аховы здароўя |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы |
Сайт | http://test2.postcrb.by/ |
У 1940 г. у Паставах была адкрыта раённая бальніца на 45 ложкаў. Да гэтага часу ўжо працавала больш за 10 лекараў і 25 работнікаў сярэдняга звяна. У 1944 г. пасля вызвалення Пастаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў раённая бальніца аднавіла сваю працу. Першым галоўным урачом быў доктар Трэпель Г. І. Пасля яго раённую бальніцу ўзначальваў выдатны арганізатар аховы здароўя і хірург Аўдзей Л. В., які пазней з'ехаў у г. Мінск. Больш за 20 год галоўным урачом раённай бальніцы быў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны ўрач БССР Малы В. П. З 1989 па 1991 гг. – галоўны лекар Шашкель А. П., з 1992 па 1995 гг. установу аховы здароўя ўзначальваў Караткевіч А. С. З 1995 г. па цяперашні час галоўны ўрач Пастаўскай ЦРБ Чакавы У. М.
На сённяшні дзень у сучасную структуру ўстановы аховы здароўя «Пастаўская цэнтральная раённая бальніца» ўваходзіць 6 бальніц, 27 ФАПаў і 3 аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі.
УАЗ «Пастаўская цэнтральная раённая бальніца» абслугоўвае амаль 36000 чалавек. Сумарная магутнасць амбулаторна-паліклінічных падраздзяленняў складае 816 наведванняў у змену. Усяго разгорнута 308 бальнічных ложкаў. Аб'ём аказання медыцынскай дапамогі на першым узроўні адзін з самых высокіх у Віцебскай вобласці – 80 %.
У апошні час уведзены ў строй рэнтгенкабінет з новай апаратурай, аддзяленне амбулаторнага гемадыялізу, пастаянна абнаўляецца абсталяванне. Пастаўскі раён – адзін з першых раёнаў, што прыступіў да камп'ютэрызацыі медыцыны. Зараз тут працуе 28 камп'ютарных праграм і 179 камп'ютараў, арганізавана тэлесувязь з абласнымі медыцынскімі ўстановамі, укаранёны электронны рэцэпт і элементы электроннай амбулаторнай карты.
Па выніках працы за 2009 і 2013 гг. УАЗ «Пастаўская цэнтральная раённая бальніца» заняла 1 месца сярод медыцынскіх устаноў вобласці, занесена на абласную Дошку Гонару, заняла 3 месца ў Рэспубліканскім аглядзе сярод цэнтральных раённых бальніц і ўзнагароджана дыпломам «Лепшая цэнтральная раённая бальніца». Узнагароджана дыпломам Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за 1 месца ў намінацыі «Ахова здароўя і аздараўлення» ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах, а таксама за лепшую арганізацыю па справах моладзі. На тэрыторыі бальнічнага гарадка знаходзіцца Палац Тызенгаўзаў, у якім у цяперашні час размешчаны падраздзяленні ЦРБ.
Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца Савецкая, д. 73.
ЛІТАРАТУРА
1. Бегунова, Е. Телемедицина и другие ноу–хау / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 23 ліп. – С. 14.
2. Богданова, А. Терапия в стиле классицизма / А. Богданова // Медицинский вестник. – 2008. – 10 апр. – С. 1, 8.
3. Бруяко, М. Медицина едет к вам / М. Бруяко // Народная газета. – 2012. – 24 студз. – С. 3.
4. Дворцовые палаты / подгот. Е. Кабанова // Рэспубліка. – 2009. – 4 ліп. – С. 5.
5. Живица, В. Искусственная почка «прижилась» в Поставах / В. Живица // Віцебскі рабочы. – 2009. – 10 сент. – С. 2.
6. Касаткіна, Ф. Па паратунак – у «хуткую» / Ф. Касаткіна // Пастаўскі край. – 2017. – 17 чэрв. – С. 2.
7. Крученкова, О. Красота тоже лечит / О. Крученкова // Рэспубліка. – 2017. – 17 чэрв. – С. 23.
8. Пукшанскі, А. Мінімум папер, максімум камфорту / А. Пукшанскі // Звязда. – 2008. – 11 чэрв. – С. 4.
9. Трофимычев, Д. В. В кабинете врача вас... ждут!!! / Д. В. Трофимычев // Белорусская нива. – 2010. – 29 апр. – С. 3.
10. Філановіч, В. Магчымасць жыць... / В. Філановіч // Пастаўскі край. – 2018. – 16 чэрв. – С. 1, 4.
11. Чакаў, У. М. Арыенцір – на традыцыі і ідэалы / У. М. Чакаў ; гутарыла Г. Пішч // Пастаўскі край. – 2011. – 18 чэрв. – С. 4–5.
12. Чекавый, В. Н. Ближе до Ивья – от Постав, или Почему пусто в коридорах поставской поликлиники, а сложные операции в больнице делают немецкие врачи? / В. Н. Чекавый // Віцебскі рабочы. – 2008. – 11 нояб. – С. 4.
13. Чекавый, В. Н. Владимир Чекавый: «Медицина должна быть доступной» / В. Н. Чекавый ; беседовала Т. Пастернак // Народнае слова. – 2010. – 25 сак. – С. 8.
СПАСЫЛКІ