Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ветразь, абласны дзіцячы рэабілітацыйны аздараўленчы цэнтр. Пастаўскі раён, в. Касцяні

 

Афіцыйная назва Абласны дзіцячы рэабілітацыйны аздараўленчы цэнтр «Ветразь»
Адрас Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, в. Касцяні
Тып установа аховы здароўя
Медыцынскі профіль хваробы касцёва-сустаўнай сістэмы
хваробы нервовай сістэмы
хваробы органаў дыхання
хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы
хваробы сістэмы кровазвароту
Сайт http://uzodrocvetraz.by/


Сваю гісторыю «Абласны дзіцячы рэабілітацыйны аздараўленчы цэнтр «Ветразь» бярэ ў 2004 годзе, калі ўпершыню на рэабілітацыйнае лячэнне былі прыняты дзеці з Віцебскай вобласці.

Размешчаны ў сасновым бары ў 5 км ад раённага цэнтра, паміж вядомымі Нарачанскай і Браслаўскай курортнымі зонамі. У цяперашні час на рэабілітацыйнае лячэнне прымаецца да 210 дзяцей у змену. У летні час у цэнтры функцыянуе летні аздараўленчы лагер, дзе адпачываюць дзеці з усіх абласцей Беларусі і Расіі.

Для лячэння шырока выкарыстоўваецца кінэзатэрапія, масаж, фізіятэрапія. Фізіятэрапеўтычнае аддзяленне ўведзена ў эксплуатацыю ў 2006 годзе, абсталявана новай сучаснай медыцынскай апаратурай і мае вялікую колькасць разнастайных працэдур. Водалячэбныя працэдуры прадстаўлены ў выглядзе лекавых ваннаў, цыркулярнага душа, падводнага масажу, душа Шарко, узыходзячага душа, жамчужных ваннаў (агульных і мясцовых нажных), кантрасных ваннаў. Асноўныя фізіятэрапеўтычныя метады лячэння: электралячэнне, магнітатэрапія, аромафітатэрапія, лазератэрапія, інгаляцыйная тэрапія, аэраіонатэрапія, цеплалячэнне, святлолячэнне, фітатэрапія. На ўсіх этапах аднаўленчай тэрапіі і рэабілітацыі актыўна выкарыстоўваецца лячэбная фізкультура.

Стаматалагічны кабінет абсталяваны сучаснай стаматалагічнай устаноўкай. Маецца клініка-дыягнастычная лабараторыя з апаратамі і наборамі для біяхімічных даследаванняў, што дазваляе самастойна праводзіць клінічныя і біяхімічныя даследаванні біялагічных вадкасцяў. З дзецьмі праводзяцца заняткі па гігіене, мерапрыемствы па фарміраванні здаровага ладу жыцця. Харчаванне шасціразовае рацыянальнае і сбалансаванае. Пры неабходнасці ўрачы сумесна з дыетолагамі распрацоўваюць спецыяльныя дыеты і індывідуальнае меню. Пражываюць дзеці ў трохспальных карпусах ў нумарах на 2–3 ложкі з усімі выгодамі.

Культурна-масавая работа пабудавана так, каб дзеці маглі не толькі адпачыць, але і максімальна карысна і цікава правесці свой час. Новы спартыўны комплекс уключае ў сябе закрыты спартыўны манеж і адкрытую спартыўную пляцоўку са штучным пакрыццём, што дазваляе праводзіць спартыўныя спаборніцтвы, эстафеты, разнастайныя конкурсы і трэніровачныя зборы круглы год. У цэнтры вольнага часу працуе бібліятэка, праводзяцца дыскатэкі, паказ відэафільмаў, канцэртныя праграмы ў кінаканцэртнай зале. Арганізуюцца экскурсійныя паездкі па гістарычных мясцінах Пастаўшчыны.

Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, в. Касцяні, вуліца Радужная, д. 3.

 

Абласны дзіцячы рэабілітацыйны аздараўленчы цэнтр «Ветразь». Фотаздымак з сайта http://uzodrocvetraz.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Под парусом светлых надежд / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 24 февр. – С. 8.

2. Быньков, А. «Ветразь» готов расширяться / А. Быньков // Народнае слова. – 2011. – 23 ліп. – С. 8.

3. Быньков, А. Стратегический курс на здоровое детство / А. Быньков // Народнае слова. – 2009. – 14 ліп. – С. 6.

4. Голесник, С. «Ветразь» ловит попутный ветер / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2016. – 25 февр. – С. 12.

5. Григорьев, О. Открыт детский центр / О. Григорьев // Витебский курьер. – 2003. – 7 окт. – С. 1.

6. Зеленкевич, Л. Апгрейд «Ветразя» / Л. Зеленкевич // Пастаўскі край. – 2017. – 5 жн. – С. 4.

7. Курыловіч, П. Сталі «сястрычкамі» і «брацікамі» / П. Курыловіч // Пастаўскi край. – 2006. – 21 кастр. – С. 3, 7.

8. Лекарэвіч, Л. «Ветразь» дадае здароўя / Л. Лекарэвіч // Пастаўскi край. – 2006. – 6 верас. – С. 3.

9. Мисник, Е. Жемчужная ванна и чашечка кофе / Е. Мисник // Рэспубліка. – 2012. – 15 чэрв. – С. 6.

10. Пашкевич, Т. Терапия добротой / Т. Пашкевич // Витебские вести. – 2018. – 16 июня. – С. 15.

11. Пашкевіч, Т. «Ветразь» дае надзею / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2015. – 6 янв. – С. 5.

12. Пашкевіч, Т. Паправіць здароўе з камфортам / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 6 янв. – С. 5.

13. Сняжкова, І. Для здароўя і адпачынку – усе ўмовы / І. Сняжкова // Пастаўскі край. – 2015. – 22 ліп. – С. 1, 5.

14. Учреждение здравоохранения «Областной детский реабилитационный оздоровительный центр «Ветразь» // Оздоровительный туризм Витебщины : [буклет] / отв. за вып. Д. В. Мацкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 14.

15. Філановіч, В. Са спадарожным ветрам у ветразях / В. Філановіч // Пастаўскі край. – 2018. – 11 крас. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

 Реабилитационный центр «Ветразь»