Першы ваенны шпіталь органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь, ДУ. Пастаўскі раён, г. Паставы
- Подробности
- Створана 20.11.2018 08:40
- Адноўлена 28.02.2019 08:53
Афіцыйная назва | Першы ваенны шпіталь органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь |
Тып | дзяржаўная ўстанова |
Сайт | https://hospital.gpk.gov.by/ |
Першы ваенны шпіталь пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь пачаў функцыянаваць 14 студзеня 1994 года.
ДУ «Першы ваенны шпіталь органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь» – ведамасная медыцынская ўстанова, прызначаная для аказання медыцынскай дапамогі ваеннаслужачым і членам іх сем'яў, грамадзянскага персаналу органаў памежнай службы.
Структура шпіталя прадстаўлена кіраваннем, асноўнымі падраздзяленнямі, падраздзяленнямі забеспячэння, санітарна-эпідэміялагічным атрадам. Да асноўных падраздзяленняў адносяцца лячэбна-дыягнастычныя аддзяленні і аптэка. Лячэбна-дыягнастычныя аддзяленні прадстаўлены прыёмным, паліклінічным, хірургічным, тэрапеўтычным, неўралагічным, інфекцыйным, стаматалагічным, фізіятэрапеўтычным аддзяленнямі, аддзяленнямі функцыянальнай і прамянёвай дыягностыкі, дыспансерызацыі, анестэзіялогіі, рэаніматалогіі і інтэнсіўнай тэрапіі, клініка-дыягнастычнай лабараторыяй.
У арганізацыі медыцынскага забеспячэння аператыўна-службовай дзейнасці органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь Першы ваенны шпіталь з'яўляецца першаадкрывальнікам, як шпітальнае звяно. Дзейнасць шпіталя накіравана на аказанне планавай першай і спецыялізаванай медыцынскай дапамогі ў стацыянарных і амбулаторных умовах, а таксама на аказанне экстраннай і неадкладнай медыцынскай дапамогі пацыентам.
У стацыянары штогод праходзяць лячэнне каля 3500 пацыентаў. На амбулаторна-паліклінічным прыёме ў шпіталі абслугоўваецца каля 35000 пацыентаў. Пацыентам шпіталя праводзіцца больш за 190000 дыягнастычных абследаванняў.
Шпіталь абсталяваны сучасным дыягнастычным і лячэбным абсталяваннем. Для аказання медыцынскай дапамогі вайскоўцам і членам іх сем'яў непасрэдна ў падраздзяленнях мяжы маюцца рухомыя медыцынскія комплексы айчыннай вытворчасці: перасовачны стаматалагічны кабінет, 2 рэнтгенаграфічныя камп'ютарныя кабінеты «Пульмаэкспрэс». У шпіталі створаны няштатныя групы медыцынскага ўзмацнення на 3-х адзінках тэхнікі для аказання медыцынскай дапамогі на мяжы.
У шпіталі таксама праводзіцца штогадовы выезд у падраздзяленні мяжы для правядзення скрынінгавых метадаў абследавання захворванняў лёгкіх. У шпіталі праводзіцца скрынінг захворванняў страўнікава-кішачнага тракту відэаэндаскопам з відэакамерай высокага дазволу. Уведзена ў строй стойка лапараскапічная, якая дазваляе ажыццяўляць малатраўматычныя аператыўныя ўмяшанні. Мадэрнізаваны і ўведзены ў эксплуатацыю цыстаскоп, які дазваляе ажыццяўляць увесь спектр дыягнастычных і лячэбных мерапрыемстваў пры захворваннях нырак і мочавыдзяляльных пуцей.
Узначальвае шпіталь з 2011 года палкоўнік медыцынскай службы Півень Сяргей Дзмітрыевіч.
Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца Касманаўтаў, д. 26а.
ЛІТАРАТУРА
1. Анішкевіч, А. За высокія паказчыкі – узнагароды і прэміі / А. Анішкевіч // Пастаўскі край. – 2018. – 24 лют. – С. 5.
2. Быньков, А. Военная форма под белым халатом / А. Быньков // Народнае слова. – 2013. – 2 сак. – С. 4.
3. Касаткіна, Ф. Святло юбілею натхняе / Ф. Касаткіна // Пастаўскі край. – 2004. – 24 студз. – С. 1.
4. Климович, Р. Здоровая граница / Р. Климович // Советская Белоруссия. – 2005. – 13 июля. – С. 4.
5. Курыловіч, П. Абнавіўся шпіталь / П. Курыловіч // Пастаўскi край. – 2005. – 13 ліп. – С. 1, 2.
6. Курыловіч, П. Уручаны ўзнагароды / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2016. – 17 лют. – С. 3.
7. Матвеев, В. Здравница в «зеленых погонах» / В. Матвеев // Рэспубліка. – 2006. – 14 крас. – С. 3.
8. Мядзведзеў, К. Э. Ваеннаму шпіталю – 15 гадоў / К. Э. Мядзведзеў // Пастаўскі край. – 2009. – 14 студз. – С. 3.
9. Пивень, С. Сохраняя и укрепляя здоровье / С. Пивень // Пастаўскі край. – 2015. – 14 студз. – С. 3.
10. Пивень, С. Д. С хорошими результатами / С. Д. Пивень // Пастаўскі край. – 2016. – 16 студз. – С. 2.
11. Соколовская, И. Два десятилетия на страже здоровья / И. Соколовская // Витебские вести. – 2014. – 28 янв. – С. 6.
12. Курыловіч, П. І кіраўніцтва, і пацыенты даюць высокую ацэнку / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2017. – 4 сак. – С. 9.
СПАСЫЛКІ