Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Полацкая цэнтральная гарадская бальніца, УАЗ. Полацкі раён, г. Полацк

 

Афіцыйная назва Полацкая цэнтральная гарадская бальніца
Тып  установа аховы здароўя
Дата заснавання 1924
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк
Сайт http://polmed.by/polotskaya-tsentralnaya-gorodskaya-bolnitsa

 

У 1910 годзе ў г. Полацк пражывала больш за пяцьдзясят тысяч чалавек. Урачэбную дапамогу насельніцтву аказвала гарадская земская бальніца на Верхнім замку і яўрэйская бальніца па вуліцы Невельскай. У гасцініцы Гранд-Гатэль працаваў лекар Ольдэнбург, а павятовы лекар Гнядоўскі вёў прыём на хаце. За медыцынскай кансультацыяй можна было звярнуцца да практыкуючых лекараў горада.

Урачэбная дапамога дапаўнялася працай дзевяці аптэк і аптэкарскіх магазінаў, дзе можна было не толькі купіць лекі, але і атрымаць медыцынскую кансультацыю. Бальніцы працягнулі сваю працу і пасля рэвалюцыі 1917 года, адкрыліся дзве амбулаторыі – школьная і гарадская. Яшчэ ў 1918 годзе ў горадзе быў абсталяваны барак для хворых сыпным тыфам і трэцяя амбулаторыя пры аптэцы. Вялікую ролю граў санітарна-эпідэміялагічны аддзел, які быў створаны ў 1919 годзе і падпарадкоўваўся аддзелу аховы здароўя.

1 верасня 1918 года працу па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва ўзначаліў павятовы медыка-санітарны аддзел. Пазней ён стаў называцца павятовым аддзелам аховы здароўя. У верасні 1919 года павятовы аддзел аховы здароўя г. Полацка быў эвакуіраваны на станцыю Дрэтунь. Вярнуўся ён толькі ў 1920 годзе.

Народная бальніца – асноўная медыцынская ўстанова горада, якая адкрылася ў 1921 годзе на базе земскай бальніцы і фінляндскага шпіталя. У ёй працавала некалькі аддзяленняў: тэрапеўтычнае, хірургічнае, венералагічнае, інфекцыйнае і гінекалагічнае.

Дзяржаўная ўстанова аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца» вядзе адлік свайго летазлічэння з 21 лютага 1924 года. 21 лютага 1924 года Полацкай народнай бальніцы прысвоена імя У. І. Леніна і яна была ператворана ў Полацкую гарадскую бальніцу.

У 1926 годзе пры гарадской бальніцы было адкрыта радзільнае аддзяленне, на наступны год – дзіцячае і гінекалагічнае. У 1927 годзе адкрываецца гінекалагічнае і ЛОР-аддзяленне. У 1932 годзе – першы фізіятэрапеўтычны кабінет. У 1933 годзе – водалячэбніца і інфекцыйнае аддзяленне.

У гады вайны, з ліпеня 1941 па ліпень 1944 гг., будынкі бальніцы былі спалены і разбураны, медыцынскае абсталяванне разрабавана і знішчана. У 1948 годзе ў Полацкай гарадской бальніцы была арганізавана біяхімічная лабараторыя.

У кастрычніку 1986 года ахова здароўя горада аб'яднана з раёнам і бальніца стала называцца «Цэнтральная раённая бальніца імя У. І. Леніна». У чэрвені 1992 года, у сувязі з рэарганізацыяй, Полацкая цэнтральная раённая бальніца імя У. І. Леніна была перайменавана ў Полацкае галаўное тэрытарыяльнае медыцынскае аб'яднанне. У красавіку 1994 года Полацкае галаўное тэрытарыяльнае медыцынскае аб'яднанне перайменавана ў Тэрытарыяльнае медыцынскае аб'яднанне горада Полацка. У верасні 2001 года, у сувязі з перарэгістрацыяй, Тэрытарыяльнае медыцынскае аб'яднанне горада Полацка было перайменавана ва УАЗ «Полацкае гарадское тэрытарыяльнае медыцынскае аб'яднанне». 10 кастрычніка 2005 года ўстанова аховы здароўя «Полацкае гарадское тэрытарыяльнае медыцынскае аб'яднанне» было аб'яднана з раённымі лячэбна-прафілактычнымі ўстановамі і пераўтворана ў дзяржаўную ўстанову аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца».

Галоўныя ўрачы Полацкай гарадской бальніцы:

1925–1941 гг. – Магаршак Веніямін Саламонавіч;

1941–1944 гг. – Ізмайлавіч Віктар Веніямінавіч;

1945–1953 гг. – Каранеўскі Міхаіл Аронавіч;

1953–1963 гг. – Палыгаліна Алена Міхайлаўна;

1963–1983 гг. – Лебедзева Ганна Міхайлаўна;

1983–1986 гг. – Кохан Дзмітрый Пятровіч;

1986–1998 гг. – Пяткевіч Аляксей Іосіфавіч;

1998–2000 гг. – Ісаеў Уладзімір Міхайлавіч;

2000–2005 гг. – Лучанок Любоў Ігнацьеўна;

2005–2018 гг. – Гудкоў Аляксандр Васільевіч.

Установа аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца» з'яўляецца структурным падраздзяленнем ДУАЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца» 

Структурныя падраздзяленні цэнтральнай гарадской бальніцы

– Прыёмнае аддзяленне;

– Аддзяленне гнойнай хірургіі;

– Хірургічнае аддзяленне;

– Тэрапеўтычнае аддзяленне;

– Отарыналарынгалагічнае аддзяленне;

– Гінекалагічнае аддзяленне;

– Аддзяленне рэанімацыі і анестэзіялогіі;

– Аперацыйнае аддзяленне;

– Эндаскапічнае аддзяленне;

– Фізіятэрапеўтычнае аддзяленне;

– Кабінет ультрагукавога даследавання;

– Рэнтген кабінет;

– Клініка-дыягнастычная лабараторыя.

З 1 ліпеня 2017 года на базе Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы адкрыты міжраённы Цэнтр планавай малаінвазіўнай і эндаскапічнай хірургіі, з 2018 года – міжраённы Цэнтр тромбалітычнай тэрапіі.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. П. Броўкі, д. 73.

 

Полацкая цэнтральная гарадская бальніца, г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://yandex.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Борисов, О. А. В ключе современных тенденций / О. А. Борисов ; беседовала Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2018. – 17 жн. – С. 7.

2. Борсяк, Ю. Многопрофильная реабилитация / Ю. Борсяк // Медицинский вестник. – 2009. – 30 апр. – С. 3.

3. Будьте здоровы, полочане! / подгот. В. Морозова // Полацкі веснік. – 2016. – 25 сак. – С. 3.

4. Гудков, А. На страже жизни и здоровья / А. Гудков ; беседовала Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2011. – 17 чэрв. – С. 4.

5. Каленик, Е. Без права на ошибку / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2018. – 4 мая. – С. 3.

6. Каленик, Е. Диагностика точная. Лечение – эффективное / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2018. – 28 верас. – С. 3.

7. Каленик, Е. Стратегия и тактика здоровья / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2013. – 5 сак. – С. 4.

8. Наша больница: вехи истории Полоцкой городской больницы им. В. И. Ленина // Полацкі веснік. – 2013. – 4 студз. – С. 5.

9. Сделать шаг навстречу / подгот. Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2018. – 19 кастр. – С. 6.

10. Шаг за шагом к здоровью // Полацкi веснік. – 2004. – 21 снеж. – С. 6.

11. Яско, А. Как здоровому не стать больным / А. Яско // Народная газета. – 2008. – 14 кастр. – С. I–II.