Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Баравое, санаторый. Докшыцкі раён

 

Афіцыйная назва ДУ «Санаторый "Баравое"» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Адрас  Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Будачы
Умяшчальнасць 215 ложка-месцаў
Медыцынскі профіль захворванні органаў дыхання
захворванні апорна-рухальнага апарату
захворванні органаў стрававання
захворванні сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэмы
гінекалагічныя і ўралагічныя захворванні
Афіцыйны сайт  www.sanatorium-borovoe.com

 

Дзяржаўная ўстанова «Санаторый "Баравое"» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заснавана ў 2000 годзе (пераўтворана з санаторыя-прафілакторыя «Баравое»). Плошча тэрыторыі – 76,3 га. У 2016 годзе санаторый рэканструяваны. Па выніках атэстацыі атрымаў вышэйшую санаторна-курортную катэгорыю. Нумарны фонд – 215 койка-месцаў. Санаторый «Баравое» атрымаў сваю назву не выпадкова. Ён знаходзіцца ў зоне Бярэзінскага біясфернага запаведніка, у хваёвым бары на беразе возера.

Медыцынскі профіль санаторыя арыентаваны на лячэнне захворванняў органаў дыхання, апорна-рухальнага апарату, органаў стрававання, сардэчна-сасудзістай, эндакрыннай і нервовай сістэм, скураных, гінекалагічных і ўралагічных захворванняў, а таксама на рэабілітацыю хворых. Лячэбна-дыягнастычныя падраздзяленні санаторыя забяспечаны сучасным медыцынскім абсталяваннем. Тут праводзяцца УГД унутраных органаў, малочных і шчытападобнай залоз, ЭКГ, дыягностыка гінекалагічных і ўралагічных захворванняў, эндаскапічнае абследаванне органаў стрававання, камп'ютарная комплексная дыягностыка «Стыгма». Санаторый прапаноўвае ўсе віды фізіятэрапеўтычнага лячэння, каля дваццаці відаў лячэбных ваннаў, лазератэрапію, фізіятэрапію, масажы. Працуюць кабінеты гідратэрапіі кішэчніка, электрасну, стаматалогіі і гінекалогіі, ароматэрапіі і псіхалагічнай разгрузкі, залы ЛФК і механатэрапіі, СПА-капсула.

У 2001 годзе тут пабудавана адна з лепшых у рэспубліцы водалячэбніца з басейнам 25х8 м, напоўненым мінеральнай вадой, саўнай, душамі, ваннамі, гейзерам, кабінетамі масажу (аэрагідрамасажу) і магчымасцю правядзення вялікага мноства іншых працэдур. Да паслуг адпачывальнікаў бювет з мінеральнай вадой (лячэбна-сталовая вада «Баравая» ставіцца да рэдкага тыпу казанскіх вод).

У санаторыі камфортныя ўмовы для пражывання ў трох карпусах.

Корпус № 1 адкрыты з красавіка 2010 года пасля рэканструкцыі. У корпусе 75 нумароў на 126 ложка-месцаў.

Корпус № 2 у 2015–2016 гадах быў зачынены на рэканструкцыю. Прымае адпачываючых з лістапада 2016 года. Корпус стаў чатырохпавярховым (з'явіўся мансардны паверх). Цяпер у ім 58 аднамесных нумароў.

Корпус № 3 размешчаны на ўскрайку лесу, які мяжуе з прыбярэжнай зонай. У ім 15 нумароў на 29 ложка-месцаў. Маюцца два палепшаных нумары.

Для вольнага часу ёсць тэнісны корт, спартыўная і танцавальная пляцоўкі, бары, кіназала, бібліятэка. Праводзяцца забаўляльныя мерапрыемствы і дыскатэкі для дарослых і дзяцей, вечары «У вогнішча з шашлыком». Маецца ўсё неабходнае для аматараў гульні ў більярд. Работнікі культмасавага сектара санаторыя знаходзяцца ў цесным кантакце з калектывамі артыстаў-прафесіяналаў.

Дзякуючы экскурсійным паездкам ёсць магчымасць пазнаёміцца з цікавымі месцамі Віцебшчыны. З «Баравога» можна адправіцца на экскурсіі ў Полацк, Бярэзінскі запаведнік, па гістарычных мясцінах, звязаных з падзеямі 1812 года і інш.

 

Санаторый «Баравое». Докшыцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.dokshitsy.vitebsk-region.gov.by
Санаторый «Баравое». Докшыцкі раён. Фотаздымак з сайта www.sanatorium-borovoe.byСанаторый «Баравое». Докшыцкі раён. Фотаздымак з сайта www.sanatorium-borovoe.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Башун, Е. ...И даже понежиться в молочно-медовой ванне / Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 4 февр. – С. 8.

2. Берникович, Д. В «Боровое» – за здоровьем / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 17 нояб. – С. 14.

3. «Боровое» // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 472.

4. «Боровое» // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 58.

5. «Боровое» // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост.: Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 119–120.

6. Государственное учреждение «Санаторий "Боровое"». – Минск : Управление делами Президента Республики Беларусь, [2005?]. – 16 с. – (Откройте для себя Беларусь!).

7. Государственное учреждение санаторий «Боровое» Управления делами Президента Республики Беларусь // Оздоровительный туризм Витебщины : [буклет] / отв. за вып. Д. В. Мацкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 6.

8. Метельская, С. Санаторий «Боровое» подарит здоровье / С. Метельская // Советская Белоруссия. – 2014. – 12 дек. – С. 7.

9. Санаторий «Боровое»: лечение плюс хорошее настроение // Народная газета. – 2003. – 6 лістап. – С. 5.

10. Санаторий «Боровое» Управления делами Президента Республики Беларусь // Оздоровительный туризм Витебщины = Health tourism in Vitebsk region / текст Н. Крупица. – Витебск, 2008. – С. 3.

11. Санаторый «Баравое» // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 601.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow ДУ «Санаторый «Баравое» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь