Сенненская цэнтральная раённая бальніца, УАЗ. Сенненскі раён, г. Сянно
- Подробности
- Створана 03.09.2019 08:40
- Адноўлена 03.09.2019 10:25
Афіцыйная назва | УАЗ «Сенненская цэнтральная раённая бальніца» |
Тып |
установа аховы здароўя |
Дата заснавання | 1973 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно |
Сайт | http://sennomed.by/ |
Сенненская цэнтральная раённая бальніца была пабудавана ў 1973 годзе па тыпавым праекце.
Установа аховы здароўя абслугоўвае 22 тысячы жыхароў. Калектыў медыцынскіх работнікаў складае 500 чалавек, усе ўрачы – кваліфіцыраваныя спецыялісты. Галоўны ўрач – Ігар Мізаўцоў.
Аддзяленні УАЗ «Сенненская цэнтральная раённая бальніца»: стацыянар на 116 бальнічных ложкаў кругласутачнага знаходжання хворых, стаматалагічнае аддзяленне, паліклініка, лабараторыя. Дапаможныя службы раённай бальніцы: клініка-дыягнастычная лабараторыя, рэнтген-кабінет, фізіятэрапеўтычнае аддзяленне, кабінет функцыянальнай дыягностыкі.
У 2011 годзе пачалася мадэрнізацыя ўстановы аховы здароўя. Была створана сучасная паліклініка пры Багушэўскай бальніцы сястрынскага догляду з аварыйнага будынка былога памяшкання ПМК. Потым па чарзе былі адрамантаваны 14 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.
У 2016 годзе адбылася рэканструкцыя паліклінікі Сенненскай ЦРБ. Былі паменены дах будынка, сантэхніка, электрыка, ацяпляльная сістэма, адбылося добраўпарадкаванне тэрыторыі. У кабінетах з'явілася новае абсталяванне у рамках дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспечнасць Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гг.». Дзякуючы гэтаму, істотна палепшылася дыягнастычная база. З буйных набыткаў – новы рэнтгенаўскі апарат «Космас» мінскай фірмы «Драйв», які значна пашырае спектр абследавання, пры гэтым да мінімуму паніжае прамянёвую нагрузку на пацыента. Аддзяленне УГД было ўкамплектавана сучаснымі сасудзістымі, унутрыполасцевымі і кардыялагічнымі датчыкамі. Стацыянарнае аддзяленне папоўнілася дэфібрылятарам-маніторам, электравакуумнай сістэмай і апаратам штучнай вентыляцыі паветра. Усе кабінеты абсталяваны новай мэбляй і звязаны лакальнай сеткай.
Па стане на 2018 год практычна былі скончаны будаўнічыя работы ў жаночай кансультацыі, стаматалогіі і аддзяленні хуткай дапамогі. Планавалася адрамантаваць тэрапеўтычнае аддзяленне з дзённым стацыянарам. Было закуплена хірургічнае, стаматалагічнае абсталяванне, устаноўлены сучасныя ультрагукавы апарат і фібрагастраскоп, папоўніўся парк машын хуткай дапамогі.
У Сенненскай ЦРБ выкарыстоўваецца тэлекамунікацыйная медыцына. У рэжыме анлайн можна трансліраваць кансультацыі па ўсіх карпусах, паказваць пацыентаў віцебскім і мінскім спецыялістамі.
У выніку супрацоўніцтва Сенненскай ЦРБ з міжнародным гуманітарным фондам «Дзікія гусі» былі рэалізаваны інвестпраекты: рамонт харчаблока, мадэрнізацыя пральні, закупка двух машын хуткай дапамогі, ложкаў з электрапрывадамі, медыцынскай мэблі. У 2017 годзе, дзякуючы фінансавай падтрымцы міжнародных структур, было закуплена 18 электравеласіпедаў для фельчарска-акушэрскіх пунктаў, у выніку чаго выраслі паказальнікі па дыспансерызацыі насельніцтва раёна і мабільнасць сельскіх медыкаў.
З 2018 года ўкараняецца сістэма электроннага рэцэпта.
Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Кастрычніцкая, д. 79.
ЛІТАРАТУРА
1. Буракова, Т. «Исцеляют они наши муки» / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2001. – 26 мая. – С. 2.
2. Буракова, Т. Прызванне, жаданне, прафесіяналізм – добры ўрач / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 17 чэрв. – С. 1, 5.
3. Буракова, Т. Возьме вашу боль / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 15 студз. – С. 7.
4. Буракова, Т. Забота о здоровье окупится / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2008. – 13 мая. – С. 2.
5. Быньков, А. Поэтапное обновление / А. Быньков // Витебские вести. – 2017. – 10 марта. – С. 4.
6. Быньков, А. Юрист с модельной внешностью / А. Быньков // Витебские вести. – 2017. – 12 авг. – С. 8.
7. Василёнок, Н. Идеология – приоритет / Н. Василёнок // Голас Сенненшчыны. – 2009. – 7 сак. – С. 3.
8. Василёнок, Н. Демография на Сенненщине / Н. В. Василёнок ; беседовала О. Бондаревич // Голас Сенненшчыны. – 2007. – 14 верас. – С. 7.
9. Ворохобко, А. Новая кухня – дар волонтеров / А. Ворохобко // Народнае слова. – 2008. – 27 лістап. – С. 10.
10. Залесская, С. Не только лечить... / С. Залесская // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 4 снеж. – С. 2.
11. Іванова, Л. Карыфей раённай медыцыны / Л. Іванова // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 5 сак. – С. 4.
12. Ксяндзоў, В. Калектыў наш самы лепшы / В. Ксяндзоў // Голас Сенненшчыны. – 2004. – 19 чэрв. – С. 2.
13. Лукьянова, Н. Ремонт в складчину / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2008. – 8 ліп. – С. 4.
14. Ляшук, С. Помощь придет быстрее / С. Ляшук // Витебские вести. – 2017. – 22 июня. – С. 1.
15. Мизавцов, И. Жизнь не ставит простых задач / И. Мизавцов ; беседовала Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2010. – 19 чэрв. – С. 1, 6.
16. Мукамолава, Л. Рэцэпты онлайн / Л. Мукамолава // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 20 сак. – С. 3.
17. Пастернак, Т. Из больницы по тропе здоровья / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 16 июня. – С. 10.
18. Першы доктар медыцыны лекаваў на Сенненшчыне / падрыхт. В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 31 студз. – С. 4.
19. Скроба, М. Слаженность в работе – залог успеха / М. Скроба ; беседовала Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2007. – 15 чэрв. – С. 3.