Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца, УАЗ. Глыбоцкі раён, г. Глыбокае

 

Афіцыйная назва Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца
Тып установа аховы здароўя
Дата заснавання  1944
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае
Афіцыйны сайт http://crb-glubokoe.by/


Гісторыя Глыбоцкай цэнтральнай раённай бальніцы пачалася ў 1944 годзе, калі Глыбоцкі раён быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту.

Першачарговай увагі патрабавала арганізацыя медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. Пры адступленні немцамі былі вывезены ўсе медыкаменты і медыцынскія інструменты. Істотную дапамогу ў забеспячэнні ўсім неабходным Глыбоцкай райбальніцы аказалі ваенныя шпіталі.

Медыцынскія работнікі пры дапамозе грамадскасці аднавілі лячэбна-прафілактычныя ўстановы і правялі вялікую работу па ліквідацыі масавых эпідэмічных захворванняў, занесеных і распаўсюджаных акупантамі сярод насельніцтва.

На дадзеным этапе ўстанова аховы здароўя «Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца» з'яўляецца шматпрофільнай стацыянарнай установай па аказанні своечасовай кваліфікаванай медыцынскай дапамогi грамадзянам Рэспублiкi Беларусь і грамадзянам іншых дзяржаў на ўмовах, вызначаных дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Раённая бальніца мае стацыянар на 181 койку. Разлічана на 300 наведванняў у змену. Працуюць дапаможныя падраздзяленні: бухгалтэрыя, планава-эканамічны аддзел, гаспадарчая служба. Прыпісныя ФАПЫ: Абрубскі, Вярхнянскі, Запрудскі, Мярэцкаўскі, Пятроўшчынскі, Шуневіцкі, Шунеўскі.

Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, вуліца Савецкая, 240 А.


Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца. Фотаздымак з сайта http://crb-glubokoe.by

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, В. В. Зубных спраў майстры / В. В. Альшэўская ; гутарыла Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 10 лют. – С. 1, 4.

2. Панкрат, А. После ремонта – благоустройство / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 27 сак. – С. 1–2.

3. Панкрат, А. С большой буквы: медики отмечают профессиональный праздник / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 16 чэрв. – С. 1–2.

4. Сутула, Г. Здаровы чалавек – багатая краіна / Г. Сутула // Веснiк Глыбоччыны. – 2008. – 15 сак. – С. 7.

5. Сутула, Г. Спецыялізаваную медыцынскую дапамогу – кожнаму жыхару сельскай глыбінкі / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 16 чэрв. – С. 3.

6. Тропин, А. Больница «нового формата» / А. Тропин // Медицинский вестник. – 2006. – 14 сент. – С. 5.