Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пліса, санаторна-курортны комплекс. Глыбоцкі раён, в. Пліса

 

Афіцыйная назва Санаторна-курортны комплекс «Пліса»
Адрас  Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в. Пліса
Умяшчальнасць 305 ложка-месцаў
Медыцынскі профіль захворванні сістэмы кровазвароту
захворванні касцёва-мышачнай тканіны і злучальнай тканіны
захворванні нервовай сістэмы
гінекалагічныя захворванні
Сайт https://plissa.by

 

Санаторна-курортны комплекс «Пліса» размешчаны на беразе аднайменнага возера ў асяроддзі ляснога масіву хваёвых і ліставых парод. Будаўніцтва санаторыя з уласнымі ўнікальнымі крыніцамі мінеральных вод і лячэбнай гразі атрымала благаславенне праваслаўнай царквы, а форма галоўнага корпуса з вышыні птушынага палёту паўтарае Крыж Еўфрасінні Полацкай.

Комплекс быў заснаваны ў 2016 г. Размешчаны на плошчы 20 га.

Для паслуг адпачывальнікаў прадастаўляецца пражыванне ў пяціпавярховым корпусе з адна-, двух- або трохпакаёвымі нумарамі, а таксама жылыя катэджы для адасобленага размяшчэння гасцей.

Санаторый разлічаны на 305 ложка-месцаў.

У санаторна-курортным комплексе лечаць захворванні касцёва-мышачнай тканіны і злучальнай тканіны, захворванні сістэмы кровазвароту, хваробы мочапалавой сістэмы (гінекалогія), захворванні нервовай сістэмы.

Усе нумары санаторыя абсталяваныя тэлевізарамі з плоскім экранам і спадарожнікавымі каналамі. Ва ўласных ванных пакоях усталяваныя душы. Маюцца саўны, бані, басейн, спа-цэнтр, гідрамасажная ванна.

На тэрыторыі комплекса працуюць рэстаран і бар.

Да паслуг гасцей прадстаўлены ўласны пляж і пункт пракату веласіпедаў. Адпачывальнікі могуць пагуляць у тэніс, баскетбол, футбол і валейбол. Для аматараў скандынаўскай хадзьбы маецца неабходны інвентар.

 

Санаторна-курортны комплекс «Пліса», Глыбоцкі раён. Фотаздымак з сайта https://sletat.ruСанаторна-курортны комплекс «Пліса», Глыбоцкі раён. Фотаздымак з сайта https://sletat.ruСанаторна-курортны комплекс «Пліса», Глыбоцкі раён. Фотаздымак з сайта https://sletat.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Не хуже, чем в Швейцарии / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 12 июля. – С. 1–2.

2. Сауліч, У. «Пліса» чакае гасцей / У. Сауліч // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 12 июля. – С. 1, 3.

3. Сутула, Г. Санаторна-аздараўленчы комплекс «Пліса»: адпачынак і лячэнне – вышэйшага класа / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 16 верас. – С. 5.