Новалукомльская цэнтральная раённая бальніца, УАЗ. Чашніцкі раён, г. Новалукомль
- Подробности
- Створана 10.07.2017 12:23
- Адноўлена 28.11.2019 08:43
Афіцыйная назва | Новалукомльская цэнтральная раённая бальніца |
Тып | установа аховы здароўя |
Дата заснавання | 1970 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Новалукомль |
Афіцыйны сайт | https://novolukomlcrb.by/ |
Гісторыя Новалукомльскай цэнтральнай раённай бальніцы пачынаецца з 1970 года, калі ў Новалукомле быў адкрыты стацыянар на 100 ложкаў. У 1997 годзе Новалукомльская раённая бальніца была ператворана ў цэнтральную раённую бальніцу.
Зараз УАЗ «Новалукомльская цэнтральная раённая бальніца» – шматпрофільная лячэбная ўстанова, якая аказвае высокакваліфікаваную медыцынскую дапамогу насельніцтву Чашніцкага раёна.
На 2017 год ў зоне абслугоўвання 30959 чалавек. У бальніцы маецца 209 ложкаў, уключаючы 37 ложкаў дзённага стацыянара, а таксама 60 ложкаў сястрынскага догляду. Функцыянуе 10 спецыялізаваных аддзяленняў і Навазорская бальніца сястрынскага догляду на 50 ложкаў.
У 2017 годзе абслужана 7100 пацыентаў. Амбулаторна-паліклінічнае аддзяленне на 1125 наведванняў у змену (Новалукомльская паліклініка на 625 наведванняў у змену, Чашніцкая паліклініка на 300 наведванняў у змену, урачэбныя амбулаторыі агульнай практыкі на 200 наведванняў у змену). За год прынята 393 377 пацыентаў.
У штаце ўстановы 778 супрацоўнікаў, у тым ліку 87 урачоў і 334 сярэднія медыцынскія работнікі. 64,8 % урачоў і 74 % медработнікаў сярэдняга звяна маюць кваліфікацыйныя катэгорыі (8 урачоў і 35 медыцынскіх работнікаў маюць высокія кваліфікацыйныя катэгорыі). 7 медыцынскіх работнікаў узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Умацаваны кадравы склад медработнікаў: у раён у 2017 годзе прыбыла 4 урачы (2 ўчастковыя тэрапеўты, анестэзіёлаг-рэаніматолаг і хірург), а таксама 17 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу, што значна паменшыла дэфіцыт кадраў.
Бальніца з'яўляецца базай для навучання ўрачоў-інтэрнаў і медыцынскіх работнікаў сярэдняга звяна. У 2017 годзе інтэрнатуру прайшлі 4 урачы, вытворчую практыку – 19 навучэнцаў Віцебскага і Аршанскага медыцынскіх каледжаў.
За апошнія два гады быў праведзены капітальны рамонт дзіцячага і інфекцыйнага аддзяленняў. Матэрыяльна-тэхнічная база Новалукомльскай цэнтральнай раённай бальніцы пастаянна ўдасканальваецца.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Новалукомль, вуліца Энергетыкаў, 17.
ЛІТАРАТУРА
1. Александрович, Ю. Такие инвестиции окупятся / Ю. Александрович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 13 окт. – С. 5.
2. Бегунова, Е. В медицине мелочей не бывает / Е. Бегунова // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2005. – 5 крас. – С. 3.
3. Бегунова, Е. Три часа на возвращение с того света / Е. Бегунова // Рэспубліка – 2005. – 2 крас. – С. 8.
4. Бегунова, Е. Шаги без боли / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 31 мая. – С. 7.
5. Быньков, А. Совсем не провинциальное обслуживание / А. Быньков // Витебские вести. – 2017. – 1 авг. – С. 5.
6. Богданова, А. Три портрета в больничном «интерьере» / А. Богданова // Медицинский вестник. – 2007. – 9 нояб. – С. 4–5.
7. Деревяго, М. Во имя и на благо людей / М. Деревяго // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2017. – 20 чэрв. – С. 1–2.
8. Мишурный, А. Выходец из цеховой медицины / А. Мишурный // Медицинский вестник. – 2009. – 23 июля. – С. 3.
9. Паўлоўская, А. Справа яго жыцця / А. Паўлоўская // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 1998. – 20 чэрв. – С. 2.
10. Пинчук, Н. Е. Как больница стала лучшей / Н. Е. Пинчук // Народнае слова. – 2012. – 12 крас. – С. 1–2.
11. Пушнякова, А. Сражаться с недугом / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2019. – 7 марта. – С. 12.
12. Стукалова, Н. Лучшая профилактика – иммунизация / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 28 крас. – С. 2.
13. Стукалова, Н. Ответственность высшей степени / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 16 чэрв. – С. 1, 4.
14. Там, где дарят жизнь и здоровье // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2004. – 10 верас. – С. 3.
15. Телятко, Е. В планах – долгая жизнь / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2013. – 25 крас. – С. 9.
16. Телятко, Е. Лечимся... на расстоянии / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2008. – 12 жн. – С. 3.
17. Телятко, Е. Медиков дружная семья / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2013. – 2 студз. – С. 6.
18. Торбина, И. «Давайте, будем жить!» / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2002. – 13 ліп. – С. 2.
19. Торбина, И. И Гиппократ бы порадовался... / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2007. – 16 чэрв. – С. 3.
20. Тропин, А. Реанимация эффективности / А. Тропин // Медицинский вестник. – 2006. – 23 марта. – С. 3.