Коханаўская раённая бальніца, УАЗ. Талачынскі раён, г. п. Коханава
- Подробности
- Створана 04.02.2020 08:40
- Адноўлена 04.02.2020 09:14
Афіцыйная назва | Коханаўская раённая бальніца |
Тып | установа аховы здароўя |
Дата заснавання | 1913 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава |
У 1913 годзе ў п. Коханава была адкрыта земская бальніца на 10 ложкаў.
У гады вайны будынак бальніцы быў спалены.
У канцы 50-х гадоў адбываецца яго аднаўленне.
У 1955 годзе Коханаўская бальніца была разлічана на 75 ложкаў. Узначальваў медыцынскую ўстанову ваенны ўрач-хірург.
У 1978 годзе быў адкрыты сучасны будынак бальніцы на 180 ложкаў. ЗЗ гады ўзначальваў бальніцу Леанід Паўлавіч Сцяпанаў, які ў 1982 годзе быў удастоены звання «Заслужаны ўрач БССР». Яго справу прадоўжыў Леанід Аляксеевіч Бібік.
Зараз узначальвае бальніцу Таццяна Іванаўна Харкоўская.
Структура Коханаўскай раённай бальніцы
– аддзяленне сястрынскага догляду;
– аддзяленне хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі;
– дзіцячае аддзяленне;
– тэрапеўтычнае аддзяленне.
Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава, Мікрараён, 22.
ЛІТАРАТУРА
1. Бірукоў, В. Стаяць на варце аховы здароўя / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2008. – 7 сак. – С. 2.
2. Бірукоў, В. Усе 40 год тут жывуць высокімі мэтамі / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2018. – 14 сак. – С. 3.
3. Середа, Е. Остров милосердия и сострадания / Е. Середа // Наша Талачыншчына. – 2018. – 12 мая. – С. 7.