Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца, УАЗ. Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына

 

Афіцыйная назва Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца
Тып установа аховы здароўя
Дата заснавання  1944
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына
Сайт http://shcrb.by/

Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца пачала працаваць у 1944 годзе. Мела тэрапеўтычнае і хірургічнае аддзяленні. У 1957 годзе быў адчынены радзільны дом, у 1962 г. – дзіцячае аддзяленне, у 1968 г. – інфекцыйнае.

У цяперашні час ва ўстанове аховы здароўя дзейнічаюць хірургічнае, тэрапеўтычнае, педыятрычнае, акушэрска-гінекалагічнае, стаматалагічнае аддзяленні, а таксама аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі. У бальніцы працуюць наступныя дапаможныя службы: клініка-дыягнастычная лабараторыя, фізіятэрапеўтычны кабінет, кабінет медыцынскай рэабілітацыі, аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі. Праводзяцца наступныя віды дыягностыкі: рэнтгеналагічная, ультрагукавая, функцыянальная, эндаскапічная.

Установа аховы здароўя ўкамплектавана сучасным медыцынскім і інфармацыйным абсталяваннем: апаратам УГД, відэагастраскопам, каланаскопам. У Шаркаўшчынскай раённай бальніцы адчынена кіслародная станцыя. З'явіліся новыя віды фізіятэрапеўтычнага лячэння: водалячэнне, цеплалячэнне, святлолячэнне.

У акушэрска-гінекалагічным аддзяленні зараз адчынены палаты для сумеснага знаходжання маці і дзіця. У педыятрычным аддзяленні, акрамя палаты сумеснага знаходжання, маецца сучасны гульнёвы пакой. Радзільны дом абсталяваны інкубатарам для нованароджаных. Усе аддзяленні бальніцы аснашчаны сучаснай камп'ютарнай інфраструктурай.

Шаркаўшчынская бальніца разлічана на 135 ложкаў. На дадзеным этапе штат бальніцы налічвае 392 работнікі, з іх урачоў – 37.

Адрас: Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына, вуліца Энгельса, д. 80.


ЛІТАРАТУРА

1. Стома, С. Т. Урачам – кватэры, пацыентам – маладзільныя ванны / С. Т. Стома ; гутарыў У. Сауліч // Сельская газета. – 2018. – 17 февр. – С. 26.

2. Чарняўская, В. Урач з актыўнай жыццёвай пазіцыяй / В. Чарняўская // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2018. – 14 ліп. – С. 1–2.

СПАСЫЛКІ

arrow Ахова здароўя. Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт