Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Расонская цэнтральная раённая бальніца, УАЗ. Расонскі раён, г. п. Расоны

 

Афіцыйная назва УАЗ «Расонская цэнтральная раённая бальніца»
Тып установа аховы здароўя
Дата заснавання  1929
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны
Сайт http://rcrb.by/ru/

 

Упершыню раённая бальніца адкрыла свае дзверы для наведвальнікаў у 1929 годзе.

У 1929 годзе насельніцтва Расонскага раёна складала 44900 чалавек.

У 1928–1930 гг. фельчар Расонскага медпункта – Бронскі Іван Пракопавіч. У 1932 годзе адбылася рэарганізацыя медыцынскага пункта ў раённую бальніцу (пабудаваны будынак бальніцы).

У 1935 годзе бальніца імя Кірава атрымала амбулаторыю. У структуру медыцынскай ўстановы ўваходзіла бальніца на 40 ложкаў, раённая сельская амбулаторыя, дзіцяча-жаночая кансультацыя (1936), тры ФАПы, калгасны радзільны дом (в. Булыніна), сельскія дзіцячыя яслі на 20 чалавек.

Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 13 ліпеня 1944 года раённая бальніца пераехала ў г. п. Расоны (48 медработнікаў, 117 дзяцей у дзіцячым доме, 86 хворых). У 1948 годзе пры бальніцы пачаў працаваць пункт хуткай дапамогі, была адкрыта дзіцяча-жаночая кансультацыя.

У 1961 годзе быў адкрыты новы будынак бальніцы (стацыянар на 57 ложкаў, які быў пашыраны да 125 ложкаў). Была пабудавана паліклініка на 100 наведванняў у змену. У 1965 годзе быў пабудаваны новы корпус бальніцы – інфекцыйнае аддзяленне. У 1961 годзе адкрылася малочная кухня.

У 1980 годзе інфекцыйнае аддзяленне бальніцы было закрыта, стала тэрапеўтычным. У 1981 годзе для хуткай дапамогі былі закуплены адна базавая і пяць мабільных радыёстанцый.

У 2006 годзе было закрыта радзільнае аддзяленне. На яго базе пасля капітальнай рэканструкцыі сталі працаваць аддзяленне рэанімацыі і аперацыйны блок.

У 2006 годзе Расонскае РТМА было перайменавана ў УАЗ «Расонская цэнтральная раённая бальніца».

Па стане на 2020 год Расонская цэнтральная раённая бальніца – сучасная шматпрофільная лячэбна-прафілактычная ўстанова, разлічаная на 84 кругласутачныя ложкі.

Структура Расонскай цэнтральнай раённай бальніцы: адміністрацыйна-кіраўнічы персанал, цэнтралізаваная бухгалтэрыя, гаспадарча-абслуговы персанал, паліклініка (агульнапаліклінічны персанал, жаночая кансультацыя, дзіцячая кансультацыя, тэрапеўтычная служба, хірургічная служба, стаматалагічнае падраздзяленне, дзённы стацыянар, стацыянар на даму, зубапратэзнае аддзяленне), стацыянар (агульнабальнічны персанал, прыёмнае аддзяленне, акушэрска-гінекалагічнае аддзяленне, тэрапеўтычнае аддзяленне, хірургічнае аддзяленне, інфекцыйнае аддзяленне, педыятрычнае аддзяленне, аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі, аддзяленне хуткай дапамогі і неадкладнай медыцынскай дапамогі, дапаможныя лячэбна-дыягнастычныя аддзяленні (клініка-дыягнастычная лабараторыя, аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі і фізіятэрапіі, аддзяленне клінічнай дыягностыкі, кабінет рэнтгенафлюраграфічнай дыягностыкі, кабінет ультрагукавой дыягностыкі, кабінет эндаскапіі), гараж, харчаблок.

Штатная колькасць ўстановы аховы здароўя раёна складае 230 чалавек. З іх 20 урачоў, 115 – сярэднія медыцынскія работнікі, 54 – малодшыя медыцынскія работнікі.

Матэрыяльная база папоўнілася аўтамабілем Volkswagen Crafter, набылі новыя гінекалагічныя крэслы, прыборы для афтальмалагічнага кабінета, ЭКГ-апарат. Быў устаноўлены новы рэнтгеналагічны апарат «Пульмаскан».

Рэканструкцыя ўстановы аховы здароўя была пачата ў 2010 годзе. Былі адрамантаваны дзіцячае і хірургічнае аддзяленні, рэанімацыя, дах галоўнага корпуса і інш.

У 2012 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленага дзіцячага аддзялення на 9 ложкаў. У палатах з'явілася камфортная мэбля, жалюзі, тэлевізары. Кожная з 6 палат мае свой колер: пяшчотная зеляніна, фіялетавы, сонечны, марскі. Прасторная працэдурная, ардынатарская, пакой для сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу, гульнявая з ВК-тэлевізарам і DVD-прайгравальнікам. Ёсць асобная палата для маці з нованароджанымі і платная палата для дзяцей, якія будуць знаходзіцца на лячэнні ў суправаджэнні аднаго з бацькоў. У кожным памяшканні былі заменены вокны, падлогі, дзверы, сантэхніка.

Інфекцыйнае аддзяленне бальніцы ўведзена ў эксплуатацыю 7 лістапада 2015 года пасля капітальнага рамонту і мадэрнізацыі. Працоўныя калектывы сабралі сродкі, заробленыя на раённым суботніку. На гэтыя грошы былі набыты неабходныя матэрыялы, мэбля і іншыя рэчы. З адкрыццём адноўленага інфекцыйнага аддзялення Расонская ЦРБ можа аказваць увесь спектр якаснай медыцынскай дапамогі першаснага ўзроўню.

У верасні 2017 года быў адкрыты новы рэнтгенкабінет. Рамонтныя работы і мадэрнізацыя бальніцы працягваюцца.

На тэрыторыі бальніцы была пабудавана капліца ў гонар іконы Маці Божай «Ацаляльніца».

Галоўны ўрач – Мамась Аляксандр Мікалаевіч.

Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны, вуліца Камсамольская, д. 19.

 

УАЗ «Расонская цэнтральная раённая бальніца». Фотаздымак з сайта https://www.sb.byРэнтгенкабінет Расонскай цэнтральнай раённай бальніцы. Фотаздымак з сайта http://rossonka.byКапліца-храм у гонар іконы Маці Божай «Ацаляльніца» на тэрыторыі Расонскай цэнтральнай раённай бальніцы. Фотаздымак з сайта http://www.eparhia992.by

ЛІТАРАТУРА

1. Алексеева, М. Все для успешного лечения / М. Алексеева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 10 окт. – С. 1.

2. Алексеева, М. Новое оборудование – новые возможности / М. Алексеева, Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 23 верас. – С. 2.

3. Бородулькина, А. Отличник здравоохранения / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2016. – 13 лют. – С. 6.

4. Захаров, А. Дневник доктора Пуртова / А. Захаров // Сельская газета. – 2019. – 16 мая. – С. 6.

5. Лебедзева, В. Галоўны арыенцір – павышэнне якасці жыцця людзей / В. Лебедзева // Голас Расоншчыны. – 2011. – 17 чэрв. – С. 1–2.

6. Лебедева, О. Комфорт с лечебным эффектом / О. Лебедева // Віцебскі рабочы. – 2012. – 1 марта. – С. 15.

7. Лебедева, О. Лучшее отделение больницы – для маленьких пациентов / О. Лебедева // Голас Расоншчыны. – 2012. – 28 лют. – С. 1–2.

8. Россонская центральная районная больница // С милосердием в сердце: история здравоохранения Россонского района Витебской области / А. Пуртов. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 91–124.

 

СПАСЫЛКІ

arrow В Россонах открыто инфекционное отделение центральной районной больницы

arrow Афіцыйная старонка аддзела аховы здароўя Расонскага райвыканкама

arrow В нашей работе востребованы лучшие профессиональные и человеческие качества

arrow В Россонах открыли рентгенкабинет