Мёрская цэнтральная раённая бальніца, УАЗ. Мёрскі раён, г. Мёры
- Подробности
- Створана 18.08.2020 08:40
- Адноўлена 18.08.2020 10:18
Афіцыйная назва | УАЗ «Мёрская цэнтральная раённая бальніца» |
Тып | установа аховы здароўя |
Дата заснавання | 1946 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Мёры |
Афіцыйны сайт | http://miorycrb.by/ |
У 1946 годзе была адкрыта Мёрская раённая бальніца на 30 ложкаў, якая першапачаткова размяшчалася ў в. Клетаў Двор, а радзільнае аддзяленне ў в. Камянполле. Першы галоўны ўрач – Баўтута Мікалай Васільевіч (1946–1948).
У 1949 годзе рашэннем райвыканкама бальніца была пераведзена ў г. Мёры ў цагельны будынак. Побач стаялі драўляныя будынкі, якія раней належалі касцёлу. Нягледзячы на недахоп абсталявання і медыкаментаў, на Мёршчыне рэзка знізіліся інфекцыйныя захворванні і паменшылася дзіцячая смяротнасць.
У 1954 годзе ва ўстанове аховы здароўя быў дабудаваны другі паверх, размешчана 75 ложкаў.
У хірургічным аддзяленні налічвалася 18 ложкаў, сталі праводзіць аперацыі пад інгаляцыйным эфірным наркозам і інфільтрацыйнай анестэзіяй.
Па стане на 2020 год Мёрская цэнтральная раённая бальніца з'яўляецца самай буйной установай аховы здароўя Мёрскага раёна.
У структуру бальніцы ўваходзяць 6 аддзяленняў:
– тэрапеўтычнае аддзяленне (гастраэнтэралагічная, неўралагічная, пульманалагічная, нефралагічная, кардыялагічная, алергалагічная, рэўматалагічная дапамога, рэабілітацыя пацыентаў);
– інфекцыйнае боксавае аддзяленне (лячэнне асоб з інфекцыйнымі хваробамі);
– хірургічнае аддзяленне (планавая і экстранная хірургічная дапамога, траўматалагічная і гінекалагічная, отарыналарынгалагічная дапамога);
– педыятрычнае аддзяленне (гастраэнтэралагічная, неўралагічная, пульманалагічная, кардыялагічная дапамога дзецям);
– акушэрскае аддзяленне (акушэрская і гінекалагічная дапамога жанчынам і дзецям);
– аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі.
У 1992 годзе пачалося будаўніцтва новага корпуса бальніцы, якое неаднаразова прыпынялася. 31 мая 2018 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Мёрскай цэнтральнай раённай бальніцы.
У трохпавярховым лячэбным корпусе, разлічаным на 120 ложкаў, размясціліся аперацыйны блок, хірургічнае, педыятрычнае, анестэзіялагічнае і рэанімацыйнае, прыёмна-дыягнастычнае, акушэрскае аддзяленні.
Побач з галоўным корпусам размешчаны адміністрацыйна-гаспадарчы блок, клініка-дыягнастычная лабараторыя і харчблок, цёплыя гаражы для машын хуткай дапамогі (два аўтамабілі).
Медыцынскі гарадок займае 7 га. На тэрыторыі ўстановы былі разбіты клумбы з кветкамі, пасаджаны яблыневы сад, пастаўлены лаўкі.
Аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі абсталявана найноўшымі маніторамі для ацэнкі стану жыццёва важных функцый арганізма.
Новае абсталяванне – лічбавы рэнтгенадыягнастычны апарат, лапараскапічная стойка для малаінвазійных аперацый.
Радзільнае аддзяленне на 14 ложкаў: 5 пасляродавых месцаў, 8 – у палаце паталогіі. Маецца платная палата. Сучаснае абсталяванне – інкубатар для неданошаных дзяцей з аўтаматычнай падачай кіслароду і падтрыманнем аптымальнай тэмпературы.
Галоўны ўрач – Сівая Алена Фёдараўна.
Адрас: Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Мёры, вуліца Камуністычная, д. 82.
ЛІТАРАТУРА
1. Басікірская, А. Лечымся з камфортам / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2017. – 1 ліп. – С. 2.
2. Вароніна, А. У энергічным рытме дома і на працы / А. Вароніна // Міёрскія навіны. – 2019. – 15 чэрв. – С. 1, 4.
3. Голесник, С. Здоровье дороже денег / С. Голесник // СБ. Беларусь сегодня. – 2018. – 31 мая. – С. 10.
4. Долгожданное новоселье / подгот. С. Голесник // Народная газета. – 2018. – 15 чэрв. – С. II.
5. Захаров, А. Новая больница в Миорах – это праздник / А. Захаров // Сельская газета. – 2018. – 2 июня. – С. 1, 14.
6. Мателенок, И. Здесь начинаются судьбы / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2018. – 16 чэрв. – С. 1, 5.
7. Мателенок, И. У недуга нет шансов / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2018. – 16 чэрв. – С. 5.
8. Матэленак, Л. Звычайная адказная работа / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2011. – 15 кастр. – С. 6.
9. Матэленак, Л. Пачыналася так / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2002. – 27 жн. – С. 3.
10. Медицинские услуги – на новый качественный уровень // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 8 жн. – С. 2.
11. Пашкевіч, Т. Першыя пацыенты медыцынскага гарадка / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 2 июня. – С. 1, 5.
12. Пашкевіч, Т. Урачамі не становяцца – імі нараджаюцца / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 17 июня. – С. 7.
13. Рынкевіч, К. Арганізатару важна быць лёгкім у зносінах / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2019. – 11 мая. – С. 8.
14. Станкевіч, Н. Каб дыягназ «роды» тут выстаўлялі часцей / Н. Станкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 2 чэрв. – С. 1, 3.
15. Умпирович, Д. Больницей не нахвалиться / Д. Умпирович // Сельская газета. – 2018. – 10 июля. – С. 9.
СПАСЫЛКІ