Віцебская абласная клінічная бальніца, УАЗ. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 30.11.2020 08:40
- Адноўлена 30.12.2020 09:28
Афіцыйная назва | Віцебская абласная клінічная бальніца |
Тып | установа аховы здароўя |
Дата заснавання | 1935 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, г. Віцебск |
Афіцыйны сайт | http://www.vokb.vitebsk.by/ |
Установа аховы здароўя «Віцебская абласная клінічная бальніца» – лячэбная ўстанова, якая аказвае высокакваліфікаваную спецыялізаваную медыцынскую дапамогу жыхарам Віцебскай вобласці. Адкрыта ў снежні 1935 года як абласная клінічная бальніца імя XI Усебеларускага з'езда Саветаў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны многія ўрачы і медыцынскія сёстры былі прызваны на перадавую, аказвалі дапамогу раненым у прыфрантавых шпіталях. Адразу пасля вызвалення Віцебска бальніца на 250 ложкаў была разгорнута ў ацалелым будынку на вуліцы Багдана Хмяльніцкага.
У 1954 годзе тыпавы будынак пабудавалі на праспекце Фрунзэ, у 1982 годзе бальніца пераехала ў Нікраполле.
Сёння ў структуру бальніцы ўваходзяць каля 40 спецыялізаваных і дапаможных аддзяленняў і службаў: алергалагічнае, артапедатраўматалагічнае, кардыялагічнае, неўралагічнае, пульманалагічнае, рэўматалагічнае, стаматалагічнае, таксікалагічнае, таракальнай хірургіі, фізіятэрапеўтычнае, функцыянальнай дыягностыкі, хірургічнае, эндакрыналагічнае, эндаскапічнае і іншыя.
Актыўна развіваецца нейрахірургія. Спецыялісты аказваюць практычна ўвесь спектр медыцынскай дапамогі. У нейрахірургічным аддзяленні аказваецца планавая, экстраная і кансультатыўная дапамога пацыентам з захворваннямі цэнтральнай і перыферычнай нервовых сістэм, з чэрапна-мазгавой траўмай, з унутрымазгавымі кровазліццямі.
Добра развіта рэнтгенаэндаваскулярная хірургія. Шматпрофільны ангіяграфічны комплекс дазваляе абследаваць сасуды і лячыць пацыентаў не толькі з кардыяхірургічнай паталогіяй (інфаркты, востры каранарны сіндром), але і з паражэннямі сасудаў ніжніх канечнасцяў, ускладненнямі пры дыябеце, анеўрызмах і інш.
Дзякуючы сучаснаму абсталяванню, у аддзяленні мікрахірургіі вока выконваецца амаль увесь спектр афтальматалагічных аперацый. Высокатэхналагічную дапамогу аказваюць спецыялісты апёкавага аддзялення, сківічна-тварнай хірургіі. У бальніцы выконваецца самы поўны дыяпазон лапараскапічных аперацый высокага ўзроўню.
На базе бальніцы працуюць кафедры Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта і Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Інфекцыя ў хірургіі».
Штогод за медыцынскай дапамогай у абласную бальніцу звяртаецца больш за 50 тыс. жыхароў, стацыянарную дапамогу атрымліваюць каля 35 тыс. пацыентаў. Праводзіцца каля 12 тыс. аператыўных умяшанняў.
На базе бальніцы штогод праводзяцца розныя навукова-практычныя канферэнцыі і семінары ўсіх узроўняў.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 37.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (прыёмная).
ЛІТАРАТУРА
1. А страданий могло и не быть / подгот. Д. Симонович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 19 марта. – С. 5.
2. Андреева, В. В магнитном поле областной больницы / В. Андреева // Народнае слова. – 2009. – 5 лют. – С. 1.
3. Бегунова, Е. Высший пилотаж / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2014. – 11 сак. – С. 8.
4. Больница областная // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. – С. 82–83.
5. Волкова, Л. Когда побеждает жизнь / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 1 февр. – С. VII.
6. Витебская областная клиническая больница // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 173.
7. Кутынко, А. В битве с инфекциями выиграть! / А. Кутынко // Народнае слова. – 2013. – 20 крас. – С. 6.
8. Кутынко, А. Загадки мозга на ночном дежурстве / А. Кутынко // Витебские вести. – 2019. – 11 июля. – С. 19.
9. Кутынко, А. Здесь спасают жизни / А. Кутынко // Народнае слова. – 2012. – 16 кастр. – С. 3.
10. Кутынко, А. Спасите его, доктор! или О буднях реанимации / А. Кутынко // Витебские вести. – 2019. – 12 янв. – С. 7.
11. Мурашкина, В. Бесконечная борьба за жизнь / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 1 апр. – С. 8.
12. Мурашкина, В. Бороться за жизнь до конца / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 10 нояб. – С. 1, 4.
13. Мурашкина, В. Прямая дорога к спасению / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 6 нояб. – С. 5.
14. Мурашкина, В. Счастье видеть вновь / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 18 июня. – С. 2, 7.
15. Мурашкина, В. Шанс видеть мир во всех красках / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 8 авг. – С. 8.
16. Мурашкина, В. Юбилей главной клиники / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 6 янв. – С. 4.
17. Областная клиническая больница // Гордость здравоохранения Витебщины : биографический справочник / Н. И. Степаненко, Ю. Н. Степаненко. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 12–14.
18. Оладько, А. А. Областная больница сегодня и завтра / А. А. Оладько ; беседовала В. Степанищева // Народнае слова. – 2013. – 15 чэрв. – С. 1, 3.
19. Шпырков, А. Главная больница работает на перспективу / А. Шпырков // Віцебскі рабочы. – 2003. – 14 чэрв. – С. 3.