Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер, УАЗ. г. Віцебск

 

Афіцыйная назва Віцебская абласная клінічная бальніца
Тып установа аховы здароўя
Дата заснавання 1947
Месца знаходжання Віцебская вобласць, г. Віцебск
 Афіцыйны сайт https://onco.by/o-dispansere/ 

 

1 лістапада 1947 года пачаў функцыянаваць анкалагічны кабінет пры паліклініцы імя Кагановіча ў г. Віцебску.

У лютым 1949 года на базе Віцебскай абласной клінічнай бальніцы было арганізавана анкалагічнае аддзяленне на 20 ложкаў і анкалагічны абласны дыспансер.

У 1955 годзе ў абласной бальніцы было выдзелена дадаткова 20 ложкаў для лячэння хворых, а ў паліклініцы імя Леніна абсталявана памяшканне, дзе былі размешчаны арганізацыйна-метадычны кабінет, адміністрацыйна-гаспадарчая служба і праводзіўся амбулаторны прыём хворых.

У снежні 1964 года пры Віцебскім абласным анкадыспансеры быў адкрыты стацыянар на 100 ложкаў. Дыспансер размяшчаўся ў 3-х будынках: паліклінічнае аддзяленне (вуліца Шрадара), анкахірургічнае аддзяленне (вуліца Б. Хмяльніцкага) і радыелагічнае аддзяленне (праспект Фрунзэ).

У 1975 годзе адкрылі яшчэ тры аддзяленні: хіміятэрапеўтычнае, анкахірургічнае і радыелагічнае на 150 ложкаў.

13 кастрычніка 1977 года анкадыспансер стаў клінічным. Адкрыты радыеізатопная і цэнтралізаваная цыталагічная лабараторыі, эндаскапічны кабінет.

У 1979 годзе дыспансер пераехаў у новы будынак у Нікраполлі. Было 3 аддзяленні: хірургічнае, гінекалагічнае і радыелагічнае.

У 1998 годзе ўведзены ў эксплуатацыю хірургічны корпус на 150 ложкаў з аперацыйным блокам і рэанімацыйным аддзяленнем на 12 ложкаў. З 1 сакавіка 1998 года на базе 1-га і 2-га анкалагічных аддзяленняў былі адкрыты спецыялізаваныя аддзяленні: агульнай анкалогіі, анкаўралагічнае.

У 2001 годзе пачаў функцыянаваць радыелагічны корпус на 120 ложкаў.

У кастрычніку 2007 года пасля рэканструкцыі адкрылі паліклінічнае аддзяленне, пабудавалі новы харчаблок.

У жніўні 2013 года пачало функцыянаваць анкалагічнае аддзяленне паліятыўнай медыцынскай дапамогі «Хоспіс» (в. Акцябрская). 

1 кастрычніка 2016 года адкрыта аддзяленне медыка-псіхалагічнай дапамогі і рэабілітацыі, а 1 красавіка 2019 года – анкалагічнае гематалагічнае аддзяленне на 30 ложкаў.

На сённяшні дзень установа аховы здароўя «Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер» з'яўляецца асноўнай спецыялізаванай шматпрофільнай лячэбна-прафілактычнай установай, якая забяспечвае арганізацыю і аказанне анкалагічнай дапамогі на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

На базе ўстановы функцыянуе 13 клінічных аддзяленняў, паліклінічнае аддзяленне на 300 наведванняў у змену і ўсе неабходныя дыягнастычныя службы. Працуе дзённы стацыянар, дзе праводяцца амбулаторна курсы хіміятэрапіі, рэабілітацыя хворых (да 50 у дзень).

Асвоены і ўкаранёны ў практыку ўсе віды хірургічных умяшанняў пры пухлінах страўніка, кішэчніка, печані, праводзяцца абследаванне і лячэнне хворых з перадракавымі захворваннямі, злаякаснымі і некаторымі дабраякаснымі новаўтварэннямі жаночых палавых органаў, лёгкіх, скуры, мяккіх тканак, малочнай залозы, шчытападобнай залозы, костак, слінных залоз, органаў мочапалавой сістэмы, ЛОР-органаў.

УАЗ «Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер» аказвае платныя медыцынскія паслугі насельніцтву: дыягнастычныя, рэнтгеналагічныя, ультрагукавыя, радыёнуклідныя, эндаскапічныя, цыталагічныя, клінічныя лабараторныя даследаванні, функцыянальная дыягностыка, кансультацыі ўрачоў-спецыялістаў пры адсутнасці медыцынскіх паказанняў або без накіравання ўрача, аказанне медыцынскіх паслуг замежным грамадзянам і інш.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Петруся Броўкі, 33.

 

УАЗ «Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер». Фота з сайта https://yandex.by/mapsУАЗ «Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер». Фота з сайта http://www.vitavtomatika.byУАЗ «Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер». Фота з сайта https://yandex.by/maps«Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер». Фота з сайта https://yandex.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Башун, Е. Жизнь после диагноза / Е. Башун // Витебские вести. – 2019. – 5 дек. – С. 6.

2. Бегунова, Е. Когда счет идет на дни... / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 11 лют. – С. 4.

3. Бегунова, Е. Раку время отступать...: в Витебском областном клиническом онкологическом диспансере проходит модернизация / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2012. – 31 мая. – С. 5.

4. Волкова, Л. Дневные ангелы / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 19 дек. – С. IV.

5. Врач и пациент / подгот. А. Бут // Віцебскі рабочы. – 2009. – 3 крас. – С. 4–5.

6. Диспансер онкологический // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. – С. 166.

7. Ерушевич, А. В. Без оптимизма здесь никак / А. В. Ерушевич ; беседовала В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 20 июня. – С. 7.

8. Кутынко, А. Хоспис: между жизнью и смертью / А. Кутынко // Витебские вести. – 2015. – 20 янв. – С. 7.

9. Лечат лучом // Витебский проспект. – 2013. – 25 апр. – С. 2.

10. Марцинкевич, В. Онкологической службе области – 55: о работе онкодиспансера / В. Марцинкевич // Віцебскі рабочы. – 2002. – 29 кастр. – С. 1.

11. Мурашкина, В. Во имя и ради здоровья / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 16 дек. – С. 5.

12. Мурашкина, В. Оптика плюс опыт / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 7 апр. – С. 5.

13. Областной клинический онкологический диспансер // Гордость здравоохранения Витебщины : биографический справочник / Н. И. Степаненко, Ю. Н. Степаненко. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 15–16.

14. Томчина, А. В. Витебский областной клинический онкологический диспансер / А. В. Томчина // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 224.

15. Томчина, А. В. Диспансер надежды, или Здесь лечат даже стены / А. В. Томчина ; беседовала Н. Писаренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 8 нояб. – С. III.

16. Томчина, А. В. Спасенная жизнь – спасенный мир / А. В. Томчина / беседовала Н. Писаренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 1 нояб. – С. 4.

17. Томчина, А. Дерево питают корни / А. Томчина / беседовала В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 2 нояб. – С. 2, IV.