Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Спіс помнікаў археалогіі. Мёрскі раён

arrow Гарадзішча каля в. Блізкае Чурылава

Мясцовая назва Гарадзец. Знаходзіцца ў вёсцы на мысе, які з паўночнага ўсходу і ўсходу абмежаваны поймай Заходняй Дзвіны і ровам, з астатніх бакоў – заліўным лугам. Пляцоўка ў плане амаль круглая (40х37 м), схілы высокія (5–6 м ад асновы) і стромкія. Абследавалі ў 1956 годзе Я. Г. Краскоўская, у 1964 – Л. Д. Побаль, у 1981 – А. У. Ілюцік. У культурным пласце 0,2–0,25 м знойдзена ляпная кераміка днепра-дзвінскай культуры, датуецца не пазней як III–IV стст. н. э.

arrow Гарадзішча каля в. Вострава

Гарадзішча знаходзіцца за 0,5 км на захад ад вёскі, на балоце. Пляцоўка памерам 25х15 м выцягнута з захаду на ўсход, абкружана ровам. Выявіла ў 1978 годзе Л. У. Дучыц. Культурны пласт 0,2 м. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Гарадзішча каля в. Гвардзейская

Мясцовая назва Гарадзец. За 0,7 км на захад ад вёскі, за 0,5 км ад левага берага Заходняй Дзвіны, на ўзгорку. Пляцоўка авальная, даўжынёй 42 м, шырынёй 27 м. Умацавана валамі і равамі. Чатыры валы размешчаны на паўднёвым захадзе пляцоўкі, адзін – на паўночна-ўсходнім, паўднёва-заходнім і ўсходнім схілах узгорка. Вышыня валоў 0,4–1 м, шырыня ў аснове 4–10 м, шырыня равоў 3–10 м, глыбіня 0,25–1 м. Абследавалі ў 1956 годзе Я. Г. Краскоўская, у 1974 – А. Р. Мітрафанаў, у 1981 – А. У. Ілюцік. Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі 0,3–0,5 м, па краях – 1–1,2 м. Знойдзена ляпная кераміка. Гарадзішча адносіцца да днепра-дзвінскай культуры, датуецца III–IV стст. н. э.

arrow Гарадзішча каля в. Касабукі

За 0,3 км на поўнач ад вёскі. Памер 50х30 м. Выявіла ў 1981 годзе А. У. Ілюцік. Культурны пласт у шурфе 0,2– 0,3 м. Вал і роў не прасочаны. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Гарадзішча каля в. Паддубнікі

За 0,7 км на паўночны захад ад вёскі. Займае выступ высокага (да 10–12 м ад асновы) і крутога мыса. 3 захаду абмежавана поймай р. Авута, з усходу – глыбокім ровам, на дне якога цячэ ручай Сквірэя. Авальная пляцоўка памерам 58х28 м мае невялікі нахіл на поўнач. 3 паўднёвага боку ўмацавана 5 валамі і 4 равамі (валы насыпаны ў позні перыяд існавання гарадзішча). Вышыня валоў 2,5 м. Глыбіня равоў 1,8–2 м. Даследавалі ў 1938 годзе У. Галубовіч і А. Цэгак-Галубовіч, у 1956 і 1961 гг. А. Р. Мітрафанаў. Ускрыта 528 м2 плошчы. Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі 0,2–0,4 м, каля заходняга краю 0,6–0,75 м. Выяўлены сляды наземнага жытла слупавой канструкцыі, некалькі гаспадарчых ям і рэшткі каменных агнішчаў. Знойдзены касцяныя вырабы (прылады для пляцення сетак, нажы, праколкі, шпількі, наканечнікі дроцікаў і стрэл, загатоўкі нажоў і стрэл), косці свойскіх і дзікіх жывёл. Вырабаў з жалеза мала, яны ляжалі ў верхнім пласце (серп, сякера, шыла, абломкі нажоў). Адсутнасць шлакаў сведчыць пра тое, што здабыча і апрацоўка жалеза ўзнікла прыкладна ў II–I стст. да н. э., як і ляднае земляробства. Гарадзішча датуецца VI–V стст. да н. э., адносіцца да днепра-дзвінскай культуры.

arrow Гарадзішча каля х. Панізова

Мясцовая назва Альтанская Гара. За 0,5 км на паўднёвы ўсход ад хутара, за 0,3 км ад левага берага Заходняй Дзвіны. На ўзгорку вышынёй да 10 м. Пляцоўка памерам 40х30 м. Умацавана 3 валамі і ровам. Унутраны вал вышынёй да 0,7 м, шырынёй 4,5 м насыпаны на краі пляцоўкі – з паўночнага, заходняга, паўночна-заходняга і паўднёва-заходняга бакоў. 2 валы вышынёй 0,3–3 м, шырынёй 1,5–6 м насыпаны на схіле, на 3,5–4 м ніжэй за край пляцоўкі. Глыбіня рова 0,2–1 м, шырыня 1–3 м. Абследавалі ў 1956 годзе Я. Г. Краскоўская, у 1974 – А. Р. Мітрафанаў, у 1981 – А. У. Ілюцік. Культурны пласт 0,4–1,5 м, прасочваецца па ўсёй пляцоўцы. Знойдзена кераміка. Гарадзішча адносіцца да позняга этапу днепра-дзвінскай культуры, датуецца III–IV стст. н. э.

arrow Гарадзішча каля в. Пруднікі

За 0,3 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе р. Вята (левы прыток Заходняй Дзвіны). Пляцоўка памерам 118х65 м з паўднёвага боку ўмацавана валам вышынёй 4,2 м, шырынёй каля асновы 20 м. Захаванасць добрая, пляцоўка і схілы здзірванелыя. Выявілі ў 1936 годзе А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, абследавалі ў 1956 годзе Я. Г. Краскоўская, у 1974 – А. Р. Мітрафанаў. Раскопкі праводзіў у 1977 годзе В. I. Шадыра. Культурны пласт 3–3,2 м, прасочаны на ўсёй пляцоўцы. У раскопе плошчай 54 м2 выяўлены 2 культурныя гарызонты. У ніжнім знойдзены ляпная паліваная кераміка, блізкая да керамікі паселішчаў Прыбалтыкі, гліняныя прасліцы, касцяны грэбень, скроневае кольца, двухшыпныя наканечнікі стрэл, абломкі тыгляў, у верхнім – усходнеславянская ганчарная кераміка, жалезнае крэсіва, шыферныя прасліцы, дэкаратыўная кераміка-кафля ХVI–ХVII стст. У II–Х стст. – умацаванае паселішча патрыярхальнай абшчыны, у ХI–ХVII стст. – феадальная сядзіба.

arrow Гарадзішча каля в. Сабалеўшчына

За 1,3 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Гарадок. Займае ўзгорак (вышыня 5–7 м ад асновы), схілы якога даволі крутыя, месцамі не менш за 35–40°. Пляцоўка круглая, дыяметрам 45 м. 3 поўдня, усходу і поўначы да гарадзішча прымыкае забалочаны луг. Абследавалі ў 1938 годзе А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, у 1973 годзе А. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт не менш за 0,5 м, прасочваецца па ўсёй пляцоўцы. У ім (на адкрытых мясцінах) знойдзены абломкі ляпной керамікі, абпаленыя камяні. Гарадзішча адносіцца да позняга этапу днепра-дзвінскай культуры, датуецца III–IV стст. н. э.

arrow Гарадзішча каля в. Субачава

Гарадзішча-1. Мясцовая назва Чорная Гара. На ўсходняй ускраіне вёскі. Пляцоўка памерам 55х49 м, у цэнтры некалькі выпуклая. Абследавалі ў 1938 годзе А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, у 1949 годзе А. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт 0,5 м. Знойдзены гладкасценная кераміка днепра-дзвінскай культуры (III–IV стст.), косці жывёл, абпаленыя камяні і шлакі.

Гарадзішча-2. За 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі. Пляцоўка памерам 30х40 м, з усходняга боку абмежавана ярам, з астатніх умацавана 3 валамі вышынёй 2 м і равамі глыбінёй 1 м. Выявіла і абследавала ў 1981 годзе А. У. Ілюцік. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Гарадзішча каля в. Шарагі

За 0,4 км на ўсход ад вёскі, за безназоўным ручаём, на паўднёвым беразе невялікага вадасховішча. Пляцоўка амаль круглая, памерам 53x50 м, паўднёва-ўсходні схіл круты і высокі (да 10–12 м ад асновы), астатнія – спадзістыя. У паўднёвай і ўсходняй частках пляцоўкі – тэраса шырынёй 5–6 м. Абследавалі ў 1930-я гады А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, у 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў, у 1981 годзе А. У. Ілюцік. Культурны пласт 0,5–0,7 м, на тэрасе 0,3–0,4 м. Знойдзены рэшткі гладкасценнага посуду (не пазней як III–IV стст.) днепра-дзвінскай культуры.

arrow Гарадзішча каля в. Язна

За 0,5 км на поўдзень ад вёскі, на беразе воз. Язна Малое. Займае ўзвышаную частку доўгага ўзгорка, абмежаванага з усходняга боку вялікім ровам, з заходняга – поймай ручая. Пляцоўка авальная, памерам 90x42 м. З паўднёвага, паўночна-ўсходняга і паўночна-заходняга бакоў умацавана валам і ровам, якія цяпер маюць выгляд тэрасы. Вядома з 1890-х гадоў, у 1930-я гады абследавалі А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч. У 1955 і 1961 гг. раскопкі праводзіў А. Р. Мітрафанаў, у 1981 годзе абследавала А. У. Ілюцік. Ускрыта 428 м2 плошчы. Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі 0,1–0,15 м, па краях 1–1,2 м. Выяўлены сляды наземнага жытла слупавой канструкцыі і круглае ў плане глінабітнае збудаванне (хутчэй за ўсё кавальскі горан) дыяметрам 1,1 м, у цэнтры якога – запоўненая пяском круглая яма дыяметрам 0,12 м, глыбінёй 0,15 м. Сценкі яе загартаваны на таўшчыню да 0,15 м. Вакол горна знойдзены крыцы, шлакі, шмат акаліны. За 1 м на ўсход ад горна была чатырохвугольная гаспадарчая яма з касцямі свойскіх і дзікіх жывёл.

Знойдзены жалезныя сярпы, шылы, наканечнікі дроціка, бронзавыя спіралькі, абломкі бранзалетаў, касцяныя шпількі, каменныя таўкачы, кераміка днепра-дзвінскай культуры, а таксама бронзавыя трапецападобныя падвескі, 2 кавалкі бронзавых ланцужкоў, прычэпленых да акулярападобнай падвескі, падковападобная фібула, жалезныя наканечнікі стрэл з шыпамі. Гарадзішча адносіцца да позняга этапу днепра-дзвінскай культуры (I–IV стст. н. э.) і да культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны (VI–VIII стст.).

arrow Курганны могільнік каля в. Блізкае Чурылава

У вёсцы, за 0,5 км на захад ад гарадзішча. Захаваліся 2 насыпы дыяметрам 10–12 м, вышынёй да 2,5 м. Абследавалі ў 1964 годзе Л. Д. Побаль, у 1966 – К. П. Шут, у 1972 – А. Р. Мітрафанаў, у 1981 – А. У. Ілюцік. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Курганны могільнік каля в. Вята

Курган знаходзіцца за 0,5 км на ўсход ад вёскі пры ўпадзенні р. Вята ў Заходнюю Дзвіну. 15 насыпаў вышынёй ад 0,8 да 3 м, дыяметрам ад 5 да 12 м, за выключэннем прадаўгаватага кургана памерам 15х6х2,5 м. Выявілі ў 1937 годзе А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, якія раскапалі 6 насыпаў. Знаходак не было. У 1977 годзе Л. У. Дучыц даследавала 2 насыпы, у аснове якіх прасочаны прапластак, насычаны попелам і вуголлем.

arrow Курганны могільнік каля в. Кублішчына

За 0,6 км на паўночны ўсход ад вёскі, справа ад шашы Мёры – Новы Пагост, у лесе. 62 насыпы авальнай ці круглай формы. Каля асобных насыпаў прасочваюцца раўкі. Вышыня курганоў 0,3–1,4 м, дыяметр 3–17 м. Частка насыпаў пашкоджана. Выявіў у канцы ХIХ ст. Ф. В. Пакроўскі, абследавалі ў 1938–1939 гг. А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, у 1973 годзе А Р. Мітрафанаў. У 1977, 1978, 1980 гг. Л. У. Дучыц раскапала 22 курганы. Пахавальны абрад – трупаспаленне ў ямах і трупапалажэнне на мацерыку. Пахавальны інвентар: наканечнік кап'я, калачападобнае крэсіва, нож, 3 вітыя бранзалеты з завязанымі канцамі, 3 лірападобныя спражкі, адзін бранзалет з расшыранымі канцамі, 2 бразготкі з крыжападобнай прораззю, 5 спіральных пранізак, 2 паясныя кольцы (дыяметр 33 мм), 6 паўтараабаротных кольцаў. Знойдзены ляпная кераміка і 5 ганчарных пасудзін. Адна з іх упрыгожана арнаментам у выглядзе ліній і насечак, на днішчы другой – кляймо ў выглядзе 2 прасечаных ліній. Датуецца Х–ХII стст. Належаў балта-славянскаму насельніцтву.

arrow Курганны могільнік каля в. Лясная

За 2 км на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе на беразе воз. Важа. 30 насыпаў, большасць дыяметрам 5–6 м, вышынёй 0,5–0,6 м. 5 курганоў дыяметрам 10 м, вышынёй 0,7–1 м. Абследавалі ў 1930-я гады А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, у 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў, у 1981 – А. У. Ілюцік. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Курганны могільнік каля в. Снегі

За 0,8 км на паўночны захад ад вёскі, у лесе, на беразе безназоўнага возера. 12 насыпаў вышынёй 0,4–0,9 м, дыяметрам 4,1–10,3 м. Выявіла ў 1981 годзе А. У. Ілюцік. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Селішча каля в. Кухцінцы

За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на ўзгорку ў пойме Заходняй Дзвіны. Абследавалі ў 1956 годзе Я. Г. Краскоўская, у 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт 0,2–0,3 м прасочваецца на плошчы 0,5 га. Знойдзена кераміка, якая адносіцца да культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны (VI–VIII стст.), і ганчарная кераміка Х–ХII стст.

arrow Селішча каля в. Пруднікі

За 50 м на паўднёвы ўсход ад гарадзішча. Займае пакатае ўзвышша, якое непасрэдна прымыкае да р. Вята. Выявіў у 1974 годзе і даследаваў у 1978–1980 гг. на плошчы 560 м2 А. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт 0,8–1 м. Выяўлены рэшткі жытлаў зрубнай канструкцыі і печаў-каменак, ямы-паграбы. Знойдзены абломкі ляпнога шурпатага глінянага посуду, жалезныя сярпы, нажы, шылы, наканечнік кап'я, крэсіва, бронзавая бразготка, падковападобная фібула, умбонападобныя бляшкі, трапецападобная падвеска, кольца, глінянае прасліца, тыглі, льячкі для плаўкі каляровых металаў, грузілы, касцяныя шпількі, праколкі, каменныя таўкачы, тачыльныя брускі, падвескі-амулеты з іклаў мядзведзя, ваўка, дзіка, касцяная фігурка качкі, мініяцюрны грэбень, арабскі дырхем. Датуецца II–Х стст. н. э.