Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Глядчанка Іван Арцёмавіч

Дата нараджэння
10.07.1918
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Матушова
Дата смерці
22.05.1986
Род дзейнасці
работнік сельскай гаспадаркі
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1949)
ордэн Леніна
ордэн Айчыннай вайны II ступені
ордэн «Знак Пашаны»

Глядчанка Іван Арцёмавіч нарадзіўся 10 ліпеня 1918 года ў в. Матушова Лёзненскага раёна.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1936 годзе ў калгасе «Інтэрнацыянал».

У гады Вялікай Айчыннай вайны змагаўся на фронце з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля вайны працягваў працаваць у калгасе. У 1950–1959 гг. працаваў у калгасе «Пражэктар», а з 1959 года – у калгасе імя Леніна Лёзненскага раёна, дзе быў брыгадзірам паляводчай брыгады, слесарам малочнатаварнай фермы.

За высокія паказчыкі ў вытворчасці ільнопрадукцыі, збожжавых і бульбы Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Івану Арцёмавічу ў 1949 годзе было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалямі.

Памёр Іван Арцёмавіч 22 мая 1986 года.

На Алеі Славы ў г. п. Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар І. А. Глядчанкі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Глядчанка Іван Арцмавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – С. 568.

2. Глядченко Иван Артёмович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 320.

3. Глядченко Иван Артемович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 221.

4. Глядченко Иван Артемович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 73.

5. Пахолкіна, Л. След на зямлі / Л. Пахолкіна // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 1982. – 5 студз. – С. 3.

6. Похолкина, Л. След на земле / Л. Похолкина // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 66–69.