Алея Славы. Лёзненскі раён, г. п. Лёзна
- Подробности
- Створана 12.12.2019 15:23
- Адноўлена 12.12.2019 14:32
Алея Славы ў г. п. Лёзна была ўрачыста адкрыта ў 2015 годзе ў Дзень Незалежнасці і ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі. На ёй увекавечаны імёны 19 славутых землякоў, герояў ваенных і мірных гадоў.
У комплекс Алеі Славы ўваходзіць раённая Дошка гонару з картай і гербам Лёзненскага раёна. Стэлы з партрэтамі вядомых ураджэнцаў Лёзненшчыны размясціліся ўздоўж сада на галоўнай вуліцы гарадскога пасёлка па суседству з райвыканкамам. Побач таксама знаходзіцца ваенна-гістарычны музей.
ЛІТАРАТУРА
1. Бирюлькова, Л. В твой светлый праздник, Беларусь. / Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 7 ліп. – С. 1, 3.
2. Шпаковская, Г. Известным людям края / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2015. – 7 июля. – С. 1, 4.
СПАСЫЛКІ
В Лиозно на Аллее Славы увековечили имена знаменитых земляков
В центре Лиозно открылась Аллея Славы, на которой увековечены имена девятнадцати знаменитых земляков