Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ігнатава Марыя Якаўлеўна

Дата нараджэння
25.09.1930
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Палавінкі
Дата смерці
17.07.2001
Род дзейнасці
работнік сельскай гаспадаркі
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1960)
ордэн Леніна

Ігнатава Марыя Якаўлеўна нарадзілася 25 верасня 1930 года ў в. Палавінкі Лёзненскага раёна.

Працоўную дзейнасць пачала ў 1945 годзе ў калгасе імя Сталіна. З 1956 года працавала на жывёлагадоўчай ферме саўгаса «Крынкі» Лёзненскага раёна, у 1957–1968 гг. – на племзаводзе «Крынкі». Па яе ініцыятыве былі арганізаваны спаборніцтвы свінаводаў за высокія паказчыкі.

За самаадданую працу і высокія паказчыкі ў вытворчасці свініны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Ігнатавай М. Я. у 1960 годзе было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

У 1968–1987 гг. працавала ў Крынкаўскім аддзяленні сувязі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання (1959–1963 гг.).

Узнагароджана ордэнам Леніна.

Памерла Марыя Якаўлеўна 17 ліпеня 2001 года. На Алеі Славы ў г. п. Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар М. Я. Ігнатавай.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Баравы, Ф. Дарога, даўжынёй у жыццё / Ф. Баравы // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 1982. – 1 мая. – С. 2.

2. Барэйка, П. Крылатая мара / П. Барэйка, У. Надзепены // Віцебскі рабочы. – 1960. – 8 сак. – С. 2.

3. Ігнатава Марыя Якаўлеўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – С. 568–569.

4. Ігнатава, М. Пераступіўшы парог новага года / М. Ігнатава // Звязда. – 1960. – 26 студз. – С. 2.

5. Игнатова Мария Яковлевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 461.

6. Игнатова Мария Яковлевна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 241.

7. Игнатова Мария Яковлевна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 103.

8. Курбацкий, Ф. Дорога длиною в жизнь / Ф. Курбацкий // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 120–126.

9. Недосолова, А. Школа героини / А. Недосолова // Советская Белоруссия. – 1960. – 13 марта. – С. 2.