Ільін Мікалай Карпавіч
Ільін Мікалай Карпавіч нарадзіўся 22 жніўня 1931 года ў в. Альховік Лёзненскага раёна.
З 1947 па 1951 гг. працаваў у сельскай гаспадарцы.
У 1951 годзе быў прызваны на ваенную службу і 4 гады служыў у Ваенна-марскім флоце СССР.
У 1954–2002 гг. працаваў варганшчыкам на Мінскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў (з 1994 г. ААТ «Керамін»). 14 гадоў узначальваў прафсаюзны камітэт прадпрыемства.
За паспяховае выкананне вытворчых планаў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 студзеня 1974 года Ільіну М. К. было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».
Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, медалямі.
На Алеі Славы ў г. п. Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар М. К. Ільіна.
ЛІТАРАТУРА
1. Дмитриев, Г. Лично ответственный / Г. Дмитриев // Промышленность Белоруссии. – 1975. – № 4. – С. 33–34.
2. Ильин Николай Карпович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 466.
3. Ильин Николай Карпович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 242.
4. Ильин Николай Карпович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 104.