Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кубліцкая Раіса Уладзіміраўна

Дата нараджэння
10.04.1928
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Калышкі
Род дзейнасці
работнік сельскай гаспадаркі
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1976)
Ганаровы грамадзянін Фрунзенскага раёна г. Мінска
Ганаровы грамадзянін Лёзненскага раёна
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Кубліцкая Раіса Уладзіміраўна нарадзілася 10 красавіка 1928 года ў в. Калышкі Лёзненскага раёна.

Скончыла 8 класаў Калышанскай сярэдняй школы. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе добраахвотна працавала ў ваенным шпіталі.

З 1948 года працавала паляводам, з 1955 года – касірам, у 1960–1983 гг. – звеннявая па вырошчванні лёну ў калгасе імя Калініна Лёзненскага раёна.

Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967–1971 гг.).

За поспехі ў павелічэнні вытворчасці прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1976 года Кубліцкай Р. У. было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

Узнагароджана двума ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» і інш.

З 1983 года Раіса Уладзіміраўна на пенсіі. Жыве ў Мінску.

У г. п. Лёзна на Алеі Славы знаходзіцца стэла ў гонар Р. І. Кубліцкай.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аддзельны, П. Цяпло сэрцаў людскіх / П. Аддзельны // Віцебскі рабочы. – 1977. – 12 сак. – С. 2.

2. Героическая звеньевая // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 10 крас. – С. 3.

3. Кублицкая Раиса Владимировна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 9.

4. Кублицкая Раиса Владимировна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 261.

5. Кублицкая Раиса Владимировна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 133.

6. Кубліцкая Раіса Уладзіміраўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – С. 569.

7. Кубліцкая, Р. Зберагчы лён / Р. Кубліцкая // Віцебскі рабочы. – 1980. – 6 верас. – С. 1.

8. Петров, В. Вырастает в поле лен... / В. Петров // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 181–189.

9. Пятроў, В. Радасць сінявокая / В. Пятроў // Віцебскі рабочы. – 1976. – 24 крас. – С. 2.