Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Нікалаева Ганна Емяльянаўна

Дата нараджэння
13.10.1918
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Халамер’е
Дата смерці
28.05.2012
Род дзейнасці
даярка
Спецыялізацыя
сельская гаспадарка
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
ордэн Леніна
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
«Выдатнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР»

Нікалаева Ганна Емяльянаўна нарадзілася 13 кастрычніка 1918 года ў в. Халамер'е Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і.

Пачынала свой працоўны шлях у сельскагаспадарчай арцелі «Маяк» Гарадоцкага раёна. У 1934 годзе пераехала працаваць у Шумнянскі сельсавет (зараз Ноўкінскі сельсавет Віцебскага раёна) сушыльшчыцай брыкетаў на торфапрадпрыемства «Гараднянскі Мох». Але шкодныя ўмовы працы па здабычы торфу і цяжкая ручная праца вымусілі маладую жанчыну перайсці працаваць санітаркай і раздатчыцай у санаторый імя Дзесяцігоддзя Беларускай ССР «Сасноўка».

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Г. Е. Нікалаева вярнулася ў родную вёску. Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў са снежня 1943 года Ганна Емяльянаўна працавала ў мясцовым калгасе «Маяк» паляводам. Яна прымала ўдзел у аднаўленні гаспадаркі, разбуранай захопнікамі.

У 1948 годзе Г. Нікалаева пераехала ў в. Сасноўка Віцебскага раёна. У 1949 годзе пачала працаваць ў падсобнай гаспадарцы пры туберкулёзным санаторыі «Сасноўка».

У 1959 годзе сельскія гаспадаркі Русакоўскага (Ноўкінскага) сельсавета былі аб'яднаны ў саўгас «Рудакова», да яго ж была далучана і падсобная гаспадарка санаторыя «Сасноўка». На працягу 13 гадоў Ганна Емяльянаўна працавала даяркай у гэтым саўгасе.

Пачынаючы з 1963 года, Ганна Емяльянаўна неаднаразова прымала ўдзел у працы ВДНГ СССР, была адзначана медалямі і ганаровымі граматамі Галоўнага выставачнага камітэта, яе імя было ўпісана ў Кнігу працоўнай славы раёна і вобласці.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтоўкі мяса, малака, шэрсці і іншай прадукцыі, Нікалаевай Ганне Емяльянаўне было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

Г. Е. Нікалаева абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. У 1970–1974 гг. – член Пастаяннай камісіі па сельскай гаспадарцы, дэпутат Віцебскага раённага і Ноўкінскага сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных.

Узнагароджана ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Жыла ў в. Сасноўка Віцебскага раёна.

Памерла Ганна Емяльянаўна 28 мая 2012 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ловейкина, С. Под сенью славы / С. Ловейкина // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2003. – 14 кастр. – С. 1.

2. Мянжынская, В. Шчодрасць душы / В. Мянжынская // Віцебскі рабочы. – 1970. – 22 мая. – С. 2.

3. Нікалаева Ганна Емяльянаўна // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 692.

4. Николаева Анна Емельяновна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 184.

5. Николаева Анна Емельяновна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 283.

6. Николаева Анна Емельяновна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 165.

7. Столяренко, Н. Подарок Герою от Президента / Н. Столяренко // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2008. – 15 сак. – С. 3–4.

8. Судникович, С. Заветный рубеж / С. Судникович // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 236–239.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Николаева Анна Емельяновна