Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шалупкіна Марыя Іванаўна

Дата нараджэння
15.07.1913
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Бржэзава
Дата смерці
10.11.1996
Род дзейнасці
работнік сельскай гаспадаркі
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
ордэн Леніна

Шалупкіна Марыя Іванаўна нарадзілася 15 ліпеня 1913 года ў в. Бржэзава Лёзненскага раёна.

З 1943 года працавала паляводам, жывёлаводам, звеннявой па вырошчванні лёну, у 1958–1970 гг. – брыгадзір комплекснай брыгады калгаса «Новае жыццё» Лёзненскага раёна.

М. І. Шалупкіна з'яўлялася ініцыятарам ўкаранення навукова абгрунтаванай сістэмы ўгнаення палёў, сартавога насенняводства і высокай культуры земляробства.

За поспехі ў павелічэнні вытворчасці ільнопрадукцыі і ўкараненне перадавой тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Шалупкінай М. І. у 1966 годзе было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

Памерла Марыя Іванаўна 10 лістапада 1996 года.

Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі. На Алеі Славы ў г. п. Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар М. І. Шалупкінай.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Хазанский, В. Талант вожака / В. Хазанский // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.] ; рец. Б. В. Стрельцов. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 326–329.

2. Шалупкина Марина Ивановна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 598.

3. Шалупкина Мария Ивановна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 317.

4. Шалупкина Мария Ивановна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 235.

5. Шалупкіна Марына Іванаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – С. 569.