Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Акуцыёнак Пётр Антонавіч

Дата нараджэння
25.04.1922
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
Дата смерці
15.10.1943
Гады службы
1943
Воінскае званне
малодшы лейтэнант, камандзір стралковага ўзвода
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1943)
ордэн Леніна

Акуцыёнак Пётр Антонавіч нарадзіўся ў г. п. Шуміліна 25 красавіка 1922 года ў сям'і рабочага.

Скончыў 8 класаў Шумілінскай сярэдняй школы (1939), кароткатэрміновыя камандныя курсы ў ваенным вучылішчы (1943). Працаваў у раённым Доме культуры.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны (з 24 чэрвеня па 3 ліпеня 1941 года) быў байцом знішчальнага батальёна, які змагаўся з варожымі шпіёнамі і дыверсантамі на тэрыторыі Шумілінскага раёна. Потым знаходзіўся ў эвакуацыі ў Ошскай вобласці Кіргізскай ССР, дзе працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з лютага 1943 года, удзельнік Курскай бітвы.

Камандзір стралковага ўзвода 685-га стралковага палка малодшы лейтэнант вызначыўся ў кастрычніку 1943 года пры фарсіраванні Дняпра каля г. п. Лоеў Гомельскай вобласці. На чале ўзвода пад моцным агнём праціўніка 15 кастрычніка 1943 года першым пераправіўся цераз раку і захапіў плацдарм. Выконваючы задачу па пашырэнні захопленага плацдарма і прарыву абароны ворага, байцы ўзвода выбілі праціўніка з траншэі. П. А. Акуцыёнак на захопленай вышыні Круглая ўзняў чырвоны сцяг. Загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў г. п. Лоеў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за праяўленыя адвагу і гераізм пры фарсіраванні р. Днепр і паспяховае замацаванне плацдарма на яго беразе Акуцыёнку П. А. было пасмяротна прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Яго імя носіць ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна», на будынку школы ўсталявана мемарыяльная дошка. У гонар Героя Савецкага Саюза названы і вуліцы ў гарадскіх пасёлках Шуміліна і Лоеў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Акуционок Петр Антонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 14.

2. Акуционок Петр Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 66.

3. Акуционок Петр Антонович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 10.

4. Акуционок Петр Антонович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 16.

5. Акуцыёнак Пётр Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 1 : А–Аршын. – С. 219.

6. Акуцыёнак Пётр Антонавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: А. Я. Андрэеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1990. – С. 32.

7. Акуцыёнак Пётр Антонавіч // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 11 чэрв. – С. 3.

8. Зайцава, Л. Мінула 70 год... / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 22 кастр. – С. 5.