Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка, ДУА. Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1918
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
Сайт https://shum1.schools.by

 

У студзені 1918 года па просьбе чыгуначнікаў ст. Сіроціна была адкрыта пачатковая школа. Месцілася яна ў маленькім двухпакаёвым будынку. У двух класах гэтай школы займалася ўсяго 80 вучняў пры двух настаўніках. Першым дырэктарам стаў Салоха Акім Несцеравіч – заслужаны настаўнік школ БССР, ганаровы грамадзянін г. Віцебска, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Неўзабаве двухкласная пачатковая школа была пераўтворана ў адзіную працоўную школу I ступені з пяцігадовым тэрмінам навучання.

У 1925 годзе школа стала сямігадовай, з 1935 года – сярэдняй.

У даваенныя гады дырэктарам школы працаваў Фёдараў Уладзімір Іванавіч. Наступным дырэктарам быў Пятроў Дзмітрый Васільевіч.

У 1935–1941 гг. у школе адбылося 5 выпускаў, каля 200 навучэнцаў атрымалі сярэднюю адукацыю.

У 1941–1945 гг. выпускнікі школы, навучэнцы, настаўнікі ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Героямі Савецкага Саюза сталі былыя выпускнікі школы П. А. Акуцыёнак і Д. М. Мінчугоў, у гонар якім на будынку школы ў 1962 і 1969 гг. усталявалі мемарыяльныя дошкі.

1 верасня 1945 года ў адноўленым будынку школы пачаліся заняткі.

У 1953/1954 навучальным годзе ў 14 школьных пакоях СШ № 1 было 28 класаў – 827 вучняў 1–10 класаў. На чале стаяў дырэктар школы Мікалай Фаміч Лосеў (кіраваў установай у 1952–1966 гг.).

У 50-я гады работа школы была накіравана на ўмацаванне сувязі тэорыі з практыкай, стаяла задача даць вучням прафесійную падрыхтоўку для работы ў галінах народнай гаспадаркі. Вучні 5–10 класаў працавалі па 2–3 тыдні ў калгасах на ўборцы ўраджаю. Пастаянна праводзіліся экскурсіі: на вадакачку, лесапілку, фермы, друкарню, швейную майстэрню, на пошту, будаўнічыя пляцоўкі і інш. Пасля экскурсій праводзіліся прадметныя ўрокі.

У 1960 годзе школа была накіравана на прафесійную падрыхтоўку навучэнцаў па спецыяльнасцях: механізатар шырокага профілю, сястра-выхавальніца дашкольных устаноў, работнік гандлю (прадавец). З'явіліся і іншыя спецыяльнасці: трактарыст-машыніст III разраду, медсястра, лабарант сельскагаспадарчай вытворчасці.

У 1962 годзе пабудаваны новы будынак школы па вуліцы Піянерскай.

21 верасня 1964 года Пастановай Савета Міністраў БССР № 429 школе прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Акуцыёнка Пятра Антонавіча.

У 1966–1981 гг. дырэктар школы – Калкоў Аляксей Анісімавіч.

У 1967 годзе да старога будынка прыбудаваны чатырохкласны будынак.

У 1979 годзе ўведзены ў строй новы будынак школы па вуліцы Ленінскай.

У 1981–1984 гг. дырэктар школы – Паршыкава Валянціна Ананьеўна, у 1984–1986 гг. – Палоўнікаў Аркадзь Дзмітрыевіч.

У 1990 годзе рашэннем Віцебскага аблвыканкама СШ № 1 г. п. Шуміліна рэарганізавана ў школу з музычна-харавым ухілам. Гэта была ініцыятыва дырэктара школы Міхаіла Захаравіча Сямёнава, які кіраваў установай з 1986 па 2012 гг.

5 мая 1990 года адкрыўся музей гісторыі школы

З 2012 года школай кіравала Мянькова Валянціна Васільеўна, з 2014 года па сённяшні дзень – Мясаедава Наталля Васільеўна.

27 мая 2018 года школа адзначыла 100-гадовы юбілей.

Званне «Заслужаны настаўнік школ БССР» атрымалі Салоха Акім Несцеравіч, Лосеў Мікалай Фаміч, Семчанка Фёдар Іванавіч, Пухава Марыя Андрыянаўна, Ерашова Соф'я Рыгораўна.

Сёння ў самай вялікай школе раёна навучаецца каля 720 вучняў. Сярэдняя напаўняльнасць класаў – 23 чалавекі.

У верасні 2018 года настаўнікі ДУА «Сярэдняя школа №1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна» ўключыліся ў рэалізацыю рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі».

Выпускнікі школы папаўняюць рады работнікаў устаноў культуры раёна, многія вучні Шумілінскай СШ № 1 з'яўляюцца выхаванцамі дзіцячай школы мастацтваў, самадзейнымі артыстамі раённага Цэнтра культуры.

Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна, вуліца Ленінская, 7.

 

Адзін з будынкаў, адведзеных пад школу ў пасляваенныя гады. Фота з сайта https://vk.comШкольны буданак па вуліцы Піянерскай (1962 год). Фота з сайта https://vk.comБудынак школы па вуліцы Ленінскай (1979 год). Фота з сайта https://vk.comТэрыторыя каля ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна». Фота з сайта https://ok.ruТэрыторыя каля ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна». Фота з сайта https://ok.ruТэрыторыя каля ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна». Фота з сайта https://ok.ruТэрыторыя каля ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна». Фота з сайта https://ok.ru Музей ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна». Фота з сайта https://vk.com

ЛІТАРАТУРА

1. Гартаючы гісторыі старонкі / падрыхт. Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2008. – 22 студз. – С. 1.

2. Ермалаеў, С. Лепшая адзнака школы – поспех яе вучняў / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 30 студз. – С. 1, 4.

3. Ивченко, Л. Сквозь век не оборвется нить / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2018. – 15 марта. – С. 5.

4. Коцікава, В. Ад сэлфі з кнігай да букфолдынгу / В. Коцікава // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 19 лют. – С. 3.

5. Мароз, М. Гартаючы гісторыі старонкі / М. Мароз // Герой працы (Шумiлiна). – 2008. – 2 снеж. – С. 2.

6. Мароз, М. Жыццё, аддадзенае дзецям / М. Мароз // Герой працы (Шумiлiна). – 2008. – 28 лістап. – С. 2.

7. Пятрова, А. 100 год па дарозе асветы / А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 24 лістап. – С. 2 ; 28 лістап. – С. 2 ; 5 снеж. – С. 3 ; 8 снеж. – С. 2.

8. Сільчанка, С. Васьмідзесяцігоддзе / С. Сільчанка // Герой працы (Шуміліна). – 1997. – 18 кастр. – С. 2.

9. Сямёнаў, М. З. «Першая школа заўсёды была на першым месцы» / М. З. Сямёнаў ; гутарылі: А. Пятрова, Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 23 студз. – С. 5.

10. Фондаренко, Н. Школа, ты не старишься / Н. Фондаренко // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 2 лют. – С. 7.

11. Шумілінскай СШ № 1 – 100 / падрыхт. А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 30 студз. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Да юбілею СШ №1 г. п. Шуміліна: 100 год па дарозе асветы 

arrow Учителя и выпускники Шумилинской СШ № 1 говорят о своей школе