Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Чарапнёў Сяргей Міхайлавіч

Дата нараджэння
01.09.1918
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Шніткі
Дата смерці
14.06.1944
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1944
Воінскае званне
гвардыі капітан
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1943)
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Чарапнёў Сяргей Міхайлавіч нарадзіўся 1 верасня 1918 года ў в. Шніткі Лёзненскага раёна ў сялянскай сям'і.

У Савецкай Арміі з 1938 года. У 1940 годзе скончыў Мелітопальскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча штурманаў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронт трапіў у 1941 годзе. У 1941–1943 гг. гвардыі капітан С. М. Чарапнёў зрабіў 237 баявых вылетаў і 94 вылеты для забеспячэння савецкіх войск боепрыпасамі і палівам. Экіпаж бамбардзіроўшчыка скінуў на аб'екты праціўніка больш за 260 тон бомбаў, разбурыў 4 варожыя пераправы, 2 чыгуначныя вузлы, знішчыў 5 самалётаў, 11 танкаў, 37 аўтамашын праціўніка.

Званне Героя Савецкага Саюза С. М. Чарапнёву было прысвоена 18 верасня 1943 года. Таксама ён узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені.

Загінуў Сяргей Міхайлавіч 14 чэрвеня 1944 года пры выкананні баявога задання ў раёне польскага горада Дэмблін.

У в. Высачаны імем Героя названа школа, у якой ён вучыўся. На школе размешчана мемарыяльная дошка. На Алеі Славы ў г. п. Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар С. М. Чарапнёва.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Салаўёў, М. З задання не вярнуўся / М. Салаўёў // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 1983. – 13 снеж. – С. 2.

2. Фёдараў, В. Вышыня мужнасці / В. Фёдараў // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 1979. – 7 чэрв. – С. 3.

3. Фёдараў, В. З партбілетам ля сэрца / В. Фёдараў // Віцебскі рабочы. – 1980. – 12 лют. – С. 3.

4. Черепнёв Сергей Михайлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭН, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 587.

5. Черепнев Сергей Михайлович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 143.

6. Черепнев Сергей Михайлович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 146.