Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ерашоў Іван Міхайлавіч

Дата нараджэння
26.09.1911
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель
Дата смерці
08.05.1948
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1933–1947
Воінскае званне
маёр, камандзір штурмавога авіяпалка
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1944
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга – двойчы
ордэн Аляксандра Неўскага
медалі

Ерашоў Іван Міхайлавіч нарадзіўся 26 верасня 1911 года ў г. Лепель у шматдзетнай сям'і, дзе было сямёра дзяцей. Двое яго братоў, Мікалай і Міхаіл, таксама сталі лётчыкамі.

Закончыў сем класаў сярэдняй школы.

З 1933 года з'яўляецца членам КПСС.

Пасля вучобы ў Лепельскім педтэхнікуме працаваў настаўнікам у Полацку.

У Чырвонай Арміі з 1933 года.

У 1933 годзе паступіў у Сталінградскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча, пасля заканчэння (1936) застаўся пры вучылішчы інструктарам. Затым быў назначаны начальнікам вучэбна-лётнага аддзела.

У 1943 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з мая 1943 года, маёр, камандзір штурмавога авіяпалка.

Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны.

З 5 ліпеня па 8 жніўня 1943 года група штурмавікоў пад камандаваннем I. М. Ерашова знішчыла і пашкодзіла 150 варожых аўтамашын, 15 танкаў, 5 батарэй палявой артылерыі, 4 эшалоны, 40 самалётаў на аэрадромах, збіла 10 самалётаў, 4 з іх – асабіста I. М. Ерашоў.

Да снежня 1943 года зрабіў 94 баявыя вылеты. У адным з баёў быў збіты, паранены трапіў у палон, уцёк. Тры месяцы дабіраўся з варожага тылу да лініі фронту. Пасля ампутацыі ступні застаўся ў авіяцыі, лятаў з пратэзам на баявыя заданні.

4 лютага 1944 года Ерашову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Да 1947 года ў Савецкай Арміі.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, медалямі.

Памёр 8 мая 1948 года.

Пахаваны ў горадзе Новачаркаск Растоўскай вобласці.

Імя І. М. Ерашова прысвоена сярэдняй школе № 2 горада Лепеля (зараз ДУА «Гімназія імя І. М. Ерашова г. Лепеля»).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вінаградаў, А. Адважны сокал / А. Вінаградаў // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1978. – 23 лют. – С. 2.

2. Вуліцы носяць імёны славутых землякоў / падрыхт. А. Марціновіч // Лепельскі край. – 2018. – 10 жн. – С. 2.

3. Гарбачоў, М. Жорсткія паветраныя схваткі / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2016. – 17 мая. – С. 4.

4. Гарбачоў, М. Падарунак роднаму гораду / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2016. – 20 мая. – С. 4.

5. Героі-землякі // Лепельскі край. – 2009. – 11 верас. – С. 3.

6. Ерашов Иван Михайлович // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1984. – С. 162.

7. Ерашов Иван Михайлович // Навечно в сердце народном: к 30-летию победы над фашистской Германией / редкол.: П. У. Бровка [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1975. – С. 130–131.

8. Ерашов Иван Михайлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 421.

9. Ерашов Иван Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 503.

10. Ерашов Иван Михайлович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 43.

11. Ерашов Иван Михайлович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 49.

12. Ерашоў Іван Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 393.

13. Ланікіна, В. Я. Адважны сокал / В. Я. Ланікіна // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. В. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 374–375.

14. Міхно, У. «Гэта трэба жывым...» / У. Міхно // Лепельскі край. – 2013. – 22 лют. – С. 4.

15. Осовская, Е. На скрижалях истории / Е. Осовская // Лепельскі край. – 2013. – 13 верас. – С. 2.

16. Радзіма Ерашова Івана Мікалаевіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 274–275.

17. Хаванскі, В. Камандзір штурмавога палка / В. Хаванскі // Лепельскі край. – 2010. – 23 лют. – С. 4.

18. Хаванскі, В. Смелы сокал / В. Хаванскі // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1981. – 21 лют. – С. 3.

19. Шлег, Т. «Яны прайшлі па той вайне...» / Т. Шлег // Лепельскі край. – 2012. – 18 мая. – С. 7.